Акакій Харава (груз. აკაკი ალექსის ძე ხორავა; 18951972) — грузінскі акцёр. Народны артыст СССР (1936). Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1946, 1946, 1951). Кавалер двух ордэнаў Леніна (1945, 1950).

Акакій Харава
груз. აკაკი ხორავა
Дата нараджэння 17 (29) красавіка 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1972(1972-06-23)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, педагог, палітык, тэатральны педагог
Гады актыўнасці з 1919
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
IMDb ID 0451815

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 (29) красавіка 1895 года ў сяле Ачхамуры (цяпер у Чхароцкускім муніцыпалітэце, край Самегрэла — Зема-Сванеці, Грузія). У 1915 годзе скончыў Кутаіскую класічную мужчынскую гімназію. У 1915—1917 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся ў Грузію.

У 1917—1919 гадах працаваў у Нова-Сенакскім павятовым харчовым камітэце, быў добраахвотнікам Нова-Сенакскага атрада па абароне Батумі ад турак. У 1919—1920 гадах працягнуў адукацыю на медыцынскім факультэце Тбіліскага ўніверсітэта, працаваў у жыллёвым і будаўнічым аддзелах Тбіліскай гарадской управы. У 1919—1921 гадах удзельнічаў у спектаклях Цэнтральнага рабочага клуба, Народнага дома імя К. Зубалава ў Тыфлісе (кіраўнік Ш. Дадыяні).

У 1921—1922 гадах працаваў карэктарам газеты «Сопліс муша» і «Муша» ў Тыфлісе. У 1922—1923 гадах вучыўся ў Тыфліскай драматычнай студыі А. Пагавы.

У 1923 годзе дэбютаваў у трупе Тыфліскага драматычнага тэатра імя Ш. Руставелі. У 1936—1949 гадах — мастацкі кіраўнік, у 1949—1955 гадах — дырэктар тэатра.

На яго творчасць вялікі ўплыў аказаў К. Марджанішвілі. У 1926—1935 гадах працаваў пад кіраўніцтвам А. Ахметэлі. Выступаў у якасці рэжысёра. З 1924 года здымаўся ў кіно.

У 1934—1936 гадах навучаў групу чачэнскіх артыстаў, якія пасля працавалі ў Чачэнскім дзяржаўным драматычным тэатры імя Х. Нурадылава (Грозны). З 1939 па 1972 год вёў педагагічную працу ў Тбіліскім тэатральным інстытуце імя Ш. Руставелі. З 1939 па 1949 год — дырэктар інстытута, з 1947 года — прафесар.

Зноскі

  1. а б Хорава Акакий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.