Шэйх Акрам аль-Каабі (араб. أكرم الكعبي‎‎; нар. 17 ліпеня 1977[1]) — лідар іракскай групоўкі «Харакат Ан-Нуджаба»[2].

Акрам аль-Каабі
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1977(1977-06-17) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Прыналежнасць  Ірак
Род войскаў апалчэнне
Бітвы/войны Іракская вайна,
Грамадзянская вайна ў Іраку,
Грамадзянская вайна ў Сірыі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шыіцкай сям’і. Пад кіраўніцтвам аяталы Мухамада Садык ас-Садра вывучаў шарыяцкія навукі ў Наджафе, быў імамам горада Мусаіб. Незадоўга да амерыканскага ўварвання знаходзіўся ў турме асаблівага прызначэння як праціўнік рэжыму Садама Хусейна.

З пачаткам акупацыі Ірака далучыўся да «Арміі Махдзі». Вельмі хутка ён атрымаў пасаду камандзіра аднаго з атрадаў у Наджафе[3]. Каабі кіраваў нападамі на іракскія і кааліцыйныя сілы. У ліпені 2006-га перайшоў у групоўку «Асаіб Ахль аль-Хак» і быў прызначаны намеснікам кіраўніка арганізацыі[2].

Затым ён на некаторы час пакінуў справы групоўкі і вярнуўся да рэлігійнай дзейнасці. Аднак з пачаткам вайны ў Сірыі ў 2011 годзе Каабі аднавіўся ў «Асаіб Ахль аль-Хак». У 2013 годзе ў складзе арганізацыі пад яго кіраўніцтвам было заснавана апалчэнне «Харакат Ан-Нуджаба»[4]. У 2014-м яно далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі», якая займалася барацьбой з ІДІЛ.

Санкцыі ЗША правіць

16 верасня 2008 года Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла Акрама аль-Каабі ў спіс асабліва пазначаных глабальных тэрарыстаў (англ.: Specially Designated Global Terrorist, SDGT)[5]. 5 сакавіка 2019-га Дзяржаўны дэпартамент ЗША на падставе Указа №13224 ад 2001 года прысвоіў яму той жа статус[2].

Адносіны з Іранам правіць

Яшчэ падчас сваёй дзейнасці ў «Арміі Махдзі» Каабі атрымаў фінансаванне з боку Ірана, стаўшы адным з галоўных аператыўнікаў спецпадраздзялення «Кудс» КВIР у Іраку[2]. Дзякуючы гэтым сувязям ён прайшоў курсы ваеннай навукі і стратэгічнага кіравання[3].

Характэрна, што ў адрозненне ад іншых лідараў іракскіх апалчэнцаў, якія абапіраліся на аяталу Ірака Алі Сістані, яго аўтарытэтам стаў іранскі аятала Алі Хаменеі[6]. У інтэрв’ю 2015 года для Long War Journal Каабі заявіў, што калі той аддасць загад, то ён будзе гатовы нават скінуць дзеючы ўрад у Багдадзе[7].

Зноскі

  1. Akram Al-Kaabi
  2. а б в г Akram Al-Kaabi. Counter Extremism Project (30 студзеня 2020).
  3. а б روزنامه الأخبار
  4. Iraq's Shiite forces claim victory over IS. Al-Monitor (16 сакавіка 2015). Праверана 8 June 2016.
  5. Treasury Designates Individuals and Entities Fueling Violence in Iraq. treasury.gov (16 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2011.
  6. Iran-Backed Iraqi Militia Group Launches New Brigade to "Liberate" Golan Heights
  7. Iraqi Shiite militia leader says he would overthrow government if ordered by Iran's supreme leader | FDD's Long War Journal. www.longwarjournal.org.