Акунёва (возера, басейн Мнюты)
Акунё́ва — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мнюта, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 300 м на поўдзень ад вёскі Валодзькава.
Акунёва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 171,9[1] м |
Даўжыня | 0,97 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 0,49 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,7 км |
Найбольшая глыбіня | 11,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 0,49 км². Найбольшая глыбіня 11,8 м, даўжыня 0,97 км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 2,7 км, аб'ём вады 1,69 млн. м³, плошча вадазбору 1,4 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 4 м, на паўднёвым усходзе да 10–11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на поўначы і паўночным усходзе тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Дно пясчанае, глыбей 2 м глеістае. Расліннасць займае амаль палову плошчы возера. Злучана меліярацыйным каналам з возерам Пліса. На заходніх і паўночна-заходніх схілах катлавіны ёсць крыніцы.
Каля паўднёвага берага возера пралягае аўтадарога Р45.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 66.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Акунёва Архівавана 7 лютага 2013.