Пліса (возера, Глыбоцкі раён, каля вёскі Луцк-Мосарскі)

(Пасля перасылкі з Пліса (возера))

Плі́савозера на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца за 18 км на паўночны захад ад горада Глыбокае, у басейне ракі Мнюта, на поўдзень ад вёскі Луцк-Мосарскі.

Плі́са
Озеро Плиса - panoramio.jpg
Каардынаты: 55°11′55″ пн. ш. 27°25′01″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,41 км
Шырыня 1,16 км
Плошча 1,1 км²
Аб'ём 0,01022 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,22 км
Найбольшая глыбіня 32,9 м
Сярэдняя глыбіня 9,3 м
Салёнасць 0,21 ‰
Празрыстасць 2,8 м
Плошча вадазбору 8,04 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Плісаўка
Плі́са (Беларусь)
Плі́са
Плі́са
Плі́са (Віцебская вобласць)
Плі́са
Плі́са
Commons-logo.svg Пліса на Вікісховішчы

Плошча паверхні 1,1 км². Найбольшая глыбіня 32,9[1] м. Даўжыня 1,41 км. Найбольшая шырыня 1,16 км. Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб'ём вады 10,22 млн. м³. Плошча вадазбору 8,04 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м спадзістыя, на паўднёвым захадзе стромкія вышынёй 12—13 м, пад хмызняком і валунамі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі завалуненыя, парослыя хмызняком, на паўночным захадзе абразійныя. Дно ўздоўж берагоў пясчана-жвіровае, глыбей — пясчанае (да глыбіні 7 м) і ілістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17% плошчы возера. Возера мезатрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 5 м, месцамі адсутнічае.

Выцякае рака Плісаўка.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка і інш.

Зноскі

  1. Міронаў В. Р. Пліса. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 223. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
  • Міронаў В. Р. Пліса. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 223. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)