Акупацыя Грэцыі краінамі «восі»

Акупацыі Грэцыі краінамі «восі» (грэч. Η Κατοχή) пачалася ў красавіку 1941 года пасля таго, як нацысцкая Германія ўварвалася ў Грэцыю, каб дапамагчы свайму саюзніку, фашысцкай Італіі, якая была ў стане вайны з Грэцыяй з кастрычніка 1940 года. Пасля заваёвы Крыта  (руск.), уся Грэцыя была акупаваная да чэрвеня 1941 года. Акупацыя мацерыковай частцы працягвалася да таго часу, пакуль Германія і яе саюзнік Балгарыя не былі вымушаныя адступіць пад ціскам Саюзнікаў у пачатку кастрычніка 1944 года. Тым не менш, нямецкія гарнізоны заставаліся на Крыце і іншых астравах Эгейскага мора, пакуль пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны ў Еўропе яны не здалі гэтыя астравы ў маі-чэрвені 1945 года.

Тры акупацыйныя зоны. Сіні — італьянская зона, чырвоны — нямецкая і зялёны —  тэрыторыя анэксаваная Балгарыяй. Італьянская зона была захоплена немцамі ў верасні 1943 года.
1941. Нямецкія салдаты падымаюць нямецкі ваенны сцяг над Акропалем.
1944. Прэм'ер-міністр Георгіяс Папандрэу  (руск.) і іншыя на Акропалі пасля вызвалення ад нацыстаў.

Фашысцкая Італія абвясціла вайну і ўварвалася ў Грэцыю ў кастрычніку 1940 года, але грэчаскай арміі першапачаткова ўдалося адціснуць сілы захопніка ў суседнюю Албанію, тады італьянскі пратэктарат. Нацысцкая Германія была вымушана ўмяшацца на баку свайго саюзніка. У той час як вялікая частка грэчаскай арміі дыслакавалася на албанскім фронце, каб адбівацца ад італьянскіх контратак, у красавіку 1941 года пачаўся імклівы нямецкі бліцкрыг, і да чэрвеня Грэцыя пацярпела паражэнне. Як вынік, урад Грэцыі сышоў у выгнанне, а ў краіне было створаны калабарацыйны   (руск.)марыянеткавы ўрад «восі». Акрамя таго, грэчаская тэрыторыя была падзелена на акупацыйныя зоны ў падпарадкаванні дзяржаў «восі». Немцы ўзялі пад кіраванне найбольш важныя рэгіёны краіны, у тым ліку Афіны, Салонікі і найбольш стратэгічна важныя астравы Эгейскага мора. Іншыя рэгіёны краіны былі аддадзены нямецкім саюзнікам, Італіі і Балгарыі.

Акупацыя разбурыла грэчаскую эканоміку і прывяла да жахлівых гуманітарных наступстваў. Яна прывяла да каласальнага разбурэння прамысловасці (80 % якой было знішчана), інфраструктуры (28 % знішчана), партоў, дарог, чыгунак і мастоў (90 %), лясных і іншых прыродных рэсурсаў (25 %)[1][2][3] і страт сярод грамадзянскага насельніцтва (7.02 % — 11,17 % грамадзян  (руск.))[4][5]. Толькі ў Афінах больш за 40 000 мірных жыхароў загінулі ад голаду, дзесяткі тысяч чалавек загінулі з-за рэпрэсій з боку нацыстаў і калабарантаў[6]. У той жа час было сфарміравана грэчаскае супраціўленне  (руск.). Групы супраціўлення пачалі партызанскія вылазкі супраць акупацыйных дзяржаў, змагаліся з калабарацыянісцкімі батальёнамі бяспекі  (руск.) і стварылі вялікую шпіёнскую сетку. Да канца 1943 года групы супраціўлення, пачалі барацьбу паміж сабой. Пасля вызвалення мацерыковай часткі краіны ў кастрычніку 1944 года Грэцыя апынулася ў стане крайняй палітычнай палярызацыі, якая неўзабаве прывяла да пачатку грамадзянскай вайны  (руск.). Наступная грамадзянская вайна дала магчымасць многім вядомым нацысцкім калабаратарам не толькі пазбегнуць пакарання (з-за іх антыкамунізму), але і ў выніку стаць правячым класам пасляваеннай Грэцыі, пасля паражэння камуністаў[7][8].

Зноскі

  1. http://www.truth-out.org/speakout/item/24456-the-math-of-mass-starvation-and-murder-germany-in-greece-during-world-war-ii Архівавана 10 снежня 2017.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2018. Праверана 3 мая 2017.
  3. http://www.newsbeast.gr/greece/arthro/796214/oi-megales-katastrofes-kai-to-germaniko-hreos-stin-ellada-mesa-apo-dokoumeda
  4. Council for Reparations from Germany, Black Book of the Occupation(In Greek and German) Athens 2006 p. 1018-1019 (PDF). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 15 чэрвеня 2011.
  5. Gregory, Frumkin.
  6. Mazower (2001), p. 155
  7. Giannis Katris, The Birth of Neofascism in Greece, 1971
  8. Andreas Papandreou, Democracy at Gunpoint (Η Δημοκρατία στο απόσπασμα)

Літаратура правіць

  • Brownfeld, Peter E.. The Italian Holocaust: The Story of an Assimilated Jewish Community. American Council for Judaism (4 красавіка 2003).
  • Fischer, Bernd Jürgen (1999). Albania at War, 1939-1945. C. Hurst & Co. Publishers. ISBN 978-1-85065-531-2. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Hatziiosif, Christos; Papastratis, Prokopis, рэд-ры (2007). Ιστορία της Ελλάδας του 20ού αιώνα, Γ' Τόμος: Β' Παγκόσμιος Πόλεμος. Κατοχή - Αντίσταση 1940–1945, Μέρος 1ο. Athens: Bibliorama. ISBN 978-960-8087-05-7. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Hatziiosif, Christos; Papastratis, Prokopis, рэд-ры (2007). Ιστορία της Ελλάδας του 20ού αιώνα, Γ' Τόμος: Β' Παγκόσμιος Πόλεμος. Κατοχή - Αντίσταση 1940–1945, Μέρος 2ο. Athens: Bibliorama. ISBN 978-960-8087-06-4. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Karras, Georgios (1985). "The Revolution that Failed: The story of the Greek Communist Party in the period 1941–49". Dept. of Political Studies. University of Manitoba, Canada: unpublished M.A. Thesis.
  • Knopp, Guido (2009). Die Wehrmacht - Eine Bilanz [German]. Goldmann. ISBN 978-3-442-15561-3. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  • Mazower, Mark (1995). Inside Hitler's Greece: The Experience of Occupation, 1941–44. Yale University Press. ISBN 0-300-08923-6. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Mazower, Mark (2000). After the War was Over: Reconstructing the Family, Nation, and State in Greece, 1943-1960. Princeton University Press. ISBN 978-0-691-05842-9. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Mazower, Mark (2004). Salonica, City of Ghosts. Harper Collins. ISBN 0-00-712022-2. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Miller, Marshall Lee (1975). Bulgaria during the Second World War. Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-0870-8. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • German Antiguerrilla Operations in The Balkans (1941-1944). Washington DC: U.S. Army Center of Military History. 1953.
  • Helger, Bengt (1949). Ravitaillement de la Grèce, pendant l'occupation 1941-44 et pendant les premiers cinq mois après la liberation. Rapport final de la Commission de Gestion pour les Secours en Grèce sous les auspices du Comité International de la Croix-Rouge [French]. Société Hellenique d'Editions.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  • Voglis, Polymeris (2006). "Surviving Hunger: Life in the Cities and the Countryside during the Occupation". In Gildea, Robert; Wievorka, Olivier; Warring, Anette (рэд-ры). Surviving Hitler and Mussolini: Daily Life in Occupied Europe. Oxford: Berg. pp. 16–41. ISBN 978-1-84520-181-4. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Wievorka, Olivier; Tebinka, Jacek (2006). "Resisters: From Everyday Life to Counter-state". In Gildea, Robert; Wievorka, Olivier; Warring, Anette (рэд-ры). Surviving Hitler and Mussolini: Daily Life in Occupied Europe. Oxford: Berg. pp. 153–176. ISBN 978-1-84520-181-4. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)