Алан Хігер (англ.: Alan J. Heeger; 22 студзеня 1936 года, Су-сіці, штат Аява, ЗША) — амерыканскі фізік і хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2000, сумесна з А. Макдыярмідам і Х. Сіракавам).

Алан Хігер
Alan Jay Heeger
Heeger, Alan J. (1936).jpg
Дата нараджэння 22 студзеня 1936(1936-01-22)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння Су-сіці, Аява, ЗША
Грамадзянства
Дзеці David Heeger[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, інжынер, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка, хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар універсітэт Небраскі
Навуковы кіраўнік Alan M. Portis[d]
Вядомы як распрацавалы метады атрымання электраправодных палімераў
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (2000)
Commons-logo.svg Алан Хігер на Вікісховішчы

Скончыў універсітэт Небраска (бакалаўр, 1957) і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (доктар філасофіі, 1961). У 1962-1982 гадах працаваў у Пенсільванскім універсітэце. З 1982 года - прафесар фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары, у 1982-1999 гадах дырэктар Інстытута палімераў і арганічных матэрыялаў. З 1999 года адначасова працуе ў розных камерцыйных кампаніях. Сумесна з Аланам Макдыярмідам і Хідэкі Сіракавам распрацаваў метады атрымання арганічных палімерных матэрыялаў, электраправоднасць якіх параўнальная з электраправоднасцю металаў.

Зноскі

  1. Bell A. Alan J. HeegerEncyclopædia Britannica Inc., 1768. — Vol. 22. Праверана 29 красавіка 2020.
  2. Alan J. Heeger — 2002. Праверана 29 красавіка 2020.
  3. Alan Heeger FactsNobel Foundation. Праверана 29 красавіка 2020.
  4. Alan J. Heeger — 2002. Праверана 30 красавіка 2020.
  5. Novel Organic Conductors: Effect of Structure On Band Gap — 2011. Праверана 30 красавіка 2020.
  6. Polyaniline Bilayer Composite Electrode for Efficient Polymer Light Emitting Diodes — 2006. Праверана 30 красавіка 2020.
  7. 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  8. NNDB — 2002.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць