Ала Мікалаеўна Маскалькова

Ала Мікалаеўна Маскалькова (нар. 10 студзеня 1943, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Ала Мікалаеўна Маскалькова
Дата нараджэння 10 студзеня 1943(1943-01-10) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. З 1968 года — старшы архітэктар Магілёўграмадзянпраекта, начальнік архітэктурна-планіровачнага аддзела праектнага спецыялізаванага бюро Магілёўскага гарвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Магілёве.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: генпланы Бялынічаў (1971, з інжынерам Ц. П. Ціванавым), Клічава (1973), ПДП цэнтральнай часткі Быхава (1971), праект цэнтральнай сядзібы саўгаса «Ціманава» Клічаўскага раёна (1974) Магілёўскай вобласці, пошта, ашчадкаса, прыбудова да 9-павярховага жылога дома па Віцебскім праспекце (1978), прыбудова да школы № 3 (1980, з Г. Р. Аляксеевай), мікрараён «Спадарожнік» (1983) у Магілёве.

Зноскі

Літаратура правіць