Алег Рыгоравіч Еўдакімаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Алег Еўдакімаў)

Алег Еўдакімаў (нар. 25 лютага 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Алег Еўдакімаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Рыгоравіч Еўдакімаў
Нарадзіўся 25 лютага 1994(1994-02-25)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2018 Беларусь Мінск 114 (7)
2014   Беларусь Мінск-2 25 (4)
2019 Беларусь Нёман (Гродна) 27 (1)
2020—2022 Беларусь Мінск 61 (3)
2022 Казахстан Туран (Туркестан) 8 (1)
2023 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (0)
2023— Беларусь Нёман (Гродна) 13 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 31 (2)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2017 Беларусь Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2017

Клубная кар’ера правіць

З 2011 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2013 стаў праходзіць і ў асноўны склад каманды. Дэбютаваў за «Мінск» у Вышэйшай лізе 7 ліпеня 2013 года ў матчы з «Нёманам» (2:0). 6 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за «Мінск», усталяваўшы канчатковы лік у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).

У міжсезонні 2013/14 гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», але сезон 2014 пачаў у дублі «Мінска». У маі 2014 года быў пераведзены ў «Мінск-2», у яго складзе правёў у Першай лізе 25 матчаў і забіў 4 галы.

Пасля сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў студзені 2015 года Алег вярнуўся ў склад «Мінска»[4]. У сезоне 2015 здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сезоне 2016 звычайна выступаў у якасці левага паўабаронцы, а ў сезоне 2017 выкарыстоўваўся на розных пазіцыях у цэнтры поля.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[5]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[6] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск», падпісаўшы аднагадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў аснове сталічнага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[8].

У ліпені 2022 года пакінуў каманду[9] і неўзабаве афіцыйна быў прадстаўлены ў якасці іграка казахстанскага «Турана»[10].

У лютым 2023 года стаў іграком мінскага «Дынама»[11]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі[12] і неўзабаве перайшоў у гродзенскі «Нёман»[13]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[14].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Мінск   23 1
2012 дубль Мінск   18 1
2013 Д1 Мінск   5 1
2014 (пач.) дубль Мінск   3 0
2014 Д2 Мінск-2   25 4
2015 Д1 Мінск   25 0
2016 Д1 Мінск   26 3
2017 Д1 Мінск   29 2
2018 Д1 Мінск   29 1
2019 Д1 Нёман   27 1
2020 Д1 Мінск   23 3
2021 Д1 Мінск   23 0
2022 (1) Д1 Мінск   15 0
2022 (2) Д1 Туран   8 1
2023 (1) Д1 Дынама   8 0
2023 (2) Д1 Нёман   13 2

Крыніцы правіць

  1. Oleg Evdokimov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleg Yevdokimov // FBref.com
  3. а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/edakima-aleg
  4. Пушняков и Евдокимов подписали контракты с «Минском» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Хавбек "Минска" Евдокимов перешел в "Неман" (руск.). football.by (4 студзеня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  6. Евдокимов покинул "Неман" (руск.). football.by (3 снежня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  7. Евдокимов вернулся в "Минск" (руск.). football.by (17 снежня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  8. Евдокимов продлил контракт с "Минском" (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  9. Евдокимов покинул "Минск" и, вероятно, продолжит карьеру в чемпионате Казахстана (руск.). football.by (23 ліпеня 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  10. Официально: «Туран» подписал двух легионеров (руск.). kazfootball.kz (27 ліпеня 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  11. Олег Евдокимов перешел в минское "Динамо" (руск.). football.by (14 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  12. Евдокимов покинул минское "Динамо", не проведя там и полгода (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  13. Олег Евдокимов снова в "Немане" (руск.). football.by (10 ліпеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  14. "Неман" продлил контракт с полузащитником (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 6 лютага 2024.

Спасылкі правіць