Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Алег Нікіфарэнка)

Алег Нікіфарэнка (нар. 17 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Алег Нікіфарэнка
Поўнае імя Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка
Нарадзіўся 17 сакавіка 2001(2001-03-17)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см[2]
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
0000—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў)
2015—2018   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 0 (0)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 3 (0)
2020   Беларусь Рух (Брэст) 16 (5)
2021— Беларусь Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 8 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2021

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2015 годзе перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У чэрвені 2018 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У сезоне 2019 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 мая 2019 года, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (6:1).

У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[3]. Спачатку гуляў за дубль, пасля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[4].

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) дубль Дняпро   4 1
2018 (2) дубль Дынама   6 4
2019 Д1 Дынама   3 0
2020 Д1 Рух   16 5

Зноскі