Алесь Макарэвіч (Аляксандр Антонавіч Макарэвіч; 30 жніўня 1918, вёска Шалягі, у Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — 30 снежня 1967) — беларускі літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук[1].

Алесь Макарэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 жніўня 1918(1918-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1967(1967-12-30) (49 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, выкладчык універсітэта, крытык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння літаратурна-лінгвістычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1939) кароткі час настаўнічаў у Хойніцкай сярэдняй школе на Гомельшчыне. У лістападзе 1939 года прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, пад Ельняй 2 кастрычніка 1941 года быў цяжка паранены і трапіў у канцлагер. Вызвалены 17 студзеня 1945 года. Да снежня 1945 года у дзеючай арміі. З 1946 года зноў настаўнік, загадчык навучальнай часткі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна. З 1947 па 1949 гг. — аспірант кафедры беларускай літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута. У 1949—1967 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце (з 1959 года — дацэнт, быў загадчыкам кафедры, дэканам філалагічнага факультэта). Кандыдат філалагічных навук.

Творчасць правіць

У друку пачаў выступаць у 1951 года. Выйшлі літаратуразнаўчыя кнігі «Сатыра Кандрата Крапівы» (1962), «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» (1963, 2-е дапрацаванае і дапоўненае выданне ў 1969), «Ад песень і думак народных» (1965), «Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы» (1969).

Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966), «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» (1966).

Успаміны правіць

Успамінае Лагунчык Тамара Антонаўна, жыхарка в. Талька: «Я працавала выхавацелем, а мой муж настаўнікам у Талькаўскай СШ. Пасляваенны час быў вельмі цяжкі для ўсіх людзей. Вакол галеча, голад, але знайшліся ў вёсцы добрыя людзі, якія ўзялі Алеся Антонавіча на кватэру. Ён дружыў з маім мужам, прыходзіў да нас дадому. Гэта быў прыгожы, высокі малады чалавек, крыху хударлявы. Характар у яго быў спакойны, ураўнаважаны. Чалавек ён быў вельмі сціплы, далікатны. Некаторы час кватараваў у Церабутах. У нашай школе Алесь Антонавіч выкладаў беларускую мову і літаратуру. Гэта быў сапраўдны знаўца беларушчыны. Заўсёды размаўляў па-беларуску. У 1947 годзе Алесь Антонавіч пераехаў у Мінск, працаваў выкладчыкам у педвучылішчы. Яшчэ некалькі разоў прыязджаў у госці да нас».[2]

Зноскі

  1. Макарэвіч, Аляксандр Мікалаевіч(недаступная спасылка). Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 14 сакавіка 2016.
  2. http://old.talka.info/makar.html Архівавана 6 красавіка 2018.

Літаратура правіць