Альбом Віленскі
«Альбом Віленскі» (фр.: Album de Wilna);(польск.: Album Wileńskie) ― серыя альбомаў літаграфій з відамі Вільні і яе наваколіц, помнікамі архітэктуры, партрэтамі гістарычных дзеячаў Беларусі і Польшчы.
Выданні Альбома
правіцьАльбомы выходзілі ў 1842 ― 1875 гг. па ініцыятыве віленскага лекара і мецэната Яна Вільчынскага ― у шасці выпусках, неаднолькавых па аб'ёме і фармату, у двух варыянтах ― больш дарагія каляровыя літаграфіі і больш танныя манахромныя[1].
Мастакі «Альбома Віленскага»
правіцьАрыгіналамі ілюстрацый сталі каля 350 работ беларускіх, польскіх і рускіх мастакоў, якія жылі ці пабылі ў Літве і Беларусі: Ян Дамель, Міхал Андрыёлі, Канстанцін Кукевіч, Іван Хруцкі, Васіль Садоўнікаў , Марцін Залескі і інш. Эстампы з іх прац рабілі парыжскія мастакі-літографы Адольф Лафос , Франсуа Грэнье, Адольф Баё , Філіп Бенуа (фр.: Philippe Benoist; 1813-1905) і інш. Альбомы друкавала парыжская друкарня Лемерсье[2].
Сюжэты «Альбома Віленскага»
правіцьВялікая колькасць прац ў Альбоме прысвечана Вільні і яе наваколіцам: гэта гарадскія вуліцы, гістарычныя будынкі (універсітэт, сабор св. Станіслава, касцёлы і інш.). Разнастайныя па выкананні партрэты дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў ― Стефана Баторыя, Яна Снядэцкага, Станіслава Юндзіла, Барбары Радзівіл, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі і інш. Трэцяя серыя «Віленскага альбома» (1850) ўяўляла дзевяць эстампаў з медных гравюр па малюнках Францішка Смуглевіча на тэмы польскай гісторыі («Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку»), («Смерць Хадкевіча»), («Уступленне Баляслава Храбрага ў Кіеў»)[3].
У Музеі Віленскага ўніверсітэта захоўваецца 163 літаграфіі з Альбома. У віленскай карціннай галерэі адна зала цалкам прысвечана «Альбому Віленскаму»[4][5].
З «Альбома Віленскага»
правіць-
Ян Дамель. Адступленне французскай арміі па Ратушнай плошчы ў 1812 годзе
-
Вострая брама
-
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай
-
Ян Снядзецкі
-
Станіслаў Боніфацы Юндзіл
-
Радавая сядзіба Касцюшкаў у Мерачоўшчыне
Зноскі
- ↑ Jan Kazimierz Wilczyński (1847). Album wileńskie J. K. Wilczyńskiego, obywatela powiatu wiłkomierskiego (Vilnian Album of J.K. Wilczyński, a citizen of the powiat of Wiłkomierz)(польск.).
- ↑ Album de Vilna. — Paris: R. J. Lemercier, W drukarni Wl. L. Anczyca i Spolki, 1845-1875.
- ↑ Album Wileńskie Jana Kazimierza Wilczyńskiego .
- ↑ Музей Вильнюсского ун-та .
- ↑ Vilniaus tema Jono Kazimiero Vilčinskio leidiniuose(недаступная спасылка). Vilniaus paveikslų galerijos. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2009.
Літаратура
правіцьСпасылкі
правіць- Album de Vilna
- Album de Vilna. 1845–1875:
- A View of Vilnius from the Northwest
- Dominikonu St. in Vilnius
- Gates of Dawn St
- Governor General’s Residence, and Astronomic Observatory in Vilnius
- The French Army in the Town Hall Square
- Verkiai
- Vilnius Cathedral
- Vilnius University
- Двор Петра Скарги (Великий) и костёл святых Янов (с “Album de Wilna” Я.Вильчинского)