Альбін Экдаль

шведскі футбаліст

Альбін Экдаль (шведск.: Albin Ekdal; нар. 28 ліпеня 1989, Стакгольм, Швецыя) — шведскі футбаліст, паўабаронца клуба «Юргордэн» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі.

Футбол
Альбін Экдаль
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1989(1989-07-28)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Швецыя
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Швецыя Юргордэн
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
1996—2007 Швецыя Бромапойкарна
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Швецыя Бромапойкарна 24 (0)
2008—2010 Італія Ювентус 3 (0)
2009—2010   Італія Сіена 26 (1)
2010—2011 Італія Балоння 22 (1)
2011—2015 Італія Кальяры 116 (8)
2015—2018 Германія Гамбург 54 (1)
2018—2022 Італія Сампдорыя 122 (3)
2022—2023 Італія Спецыя 40 (0)
2024— Швецыя Юргордэн
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Швецыя Швецыя (да 17) 18 (5)
2007—2008 Швецыя Швецыя (да 19) 8 (2)
2008—2010 Швецыя Швецыя (да 21) 12 (2)
2011—2023 Швецыя Швецыя 70 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Прафесійную кар’еру Альбін Экдаль пачаў у 2007 годзе ў складзе стакгольмскай «Бромапойкарны». 23 мая 2008 года заключыў 4-гадовы дагавор з турынскім «Ювентусам». Дэбют у Серыі A адбыўся 18 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць «Напалі», у якім ён выйшаў на поле на 75-й хвіліне, замяніўшы Крысціяна Поўльсена. 15 ліпеня 2009 года «Сіена» ўзяла Экдаля ў арэнду на сезон. Альбін згуляў у 27 матчах за клуб і забіў 1 гол, аднак клуб тым не менш вылецеў з Серыі A. 28 чэрвеня 2010 года «Ювентус» прадаў 50 % сваіх правоў на Экдаля «Балонні» з умовай, што кожны год абодва клубы будуць узгадняць умовы ягонага выступу ў наступным сезоне. 21 жніўня 2011 года абодва ўладальнікі прадалі Экдаля клубу Серыі А «Кальяры».

У ліпені 2015 года за 4,5 млн еўра перайшоў у нямецкі «Гамбург». У жніўні 2018 года, пасля таго як «Гамбург» страціў месца ў Бундэслізе, далучыўся да «Сампдорыі». У ліпені 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт са «Спецыяй». У снежні 2023 года перайшоў у «Юргордэн».

Міжнародная кар’ера правіць

Экдаль дэбютаваў за нацыянальную зборную Швецыі 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы са зборнай Украіны.

Крыніцы правіць

  1. Albin Ekdal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Albin Ekdal // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671