Альгімантас Масюліс

Альгі́мантас Масю́ліс (літ.: Algimantas Masiulis, 10 ліпеня 1931 — 19 жніўня 2008, Каўнас) — савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літоўскай ССР (1981), Камандор ордэна Вялікага князя Гедыміна[2]

Альгімантас Масюліс
Algimantas Masiulis
Дата нараджэння 10 ліпеня 1931(1931-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 2008(2008-08-19) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія
Узнагароды
IMDb ID 0556434

Біяграфія

правіць

Альгімантас Масюліс нарадзіўся 10 ліпеня 1931 года ў вёсцы Сурдзягіс на тэрыторыі Анікшчэйскага раёна Літвы. У 1948 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім драматычным тэатры.

У 1948—1978 гадах акцёр Панявежыскага драматычнага тэатра, з 1978 года — Каўнаскага акадэмічнага драматычнага тэатра. Сканаў 19 жніўня 2008 года. Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.

Творчасць

правіць

Сярод лепшых роляў: Паднеўскіс, Дамінікас («Унія», «Бурштынавая віла» Ю. Грушаса), Гелавініс («Шарунас» В. Крэве), Макдуф («Макбет» У. Шэкспіра), Курт, Густаў («Танец смерці», «Крэдыторы» А. Стрындберга), Гелікон («Капнула» А. Камю) і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць  (руск.)» (1965), «Шчыт і меч  (руск.)» (1968), «Час яе сыноў» (1976), «Лёс  (руск.)» (1978), «Лета заканчваецца восенню» (1982), «Перамога  (руск.)» (1984) і інш. Яго мастацтва вызначаецца тэатральнасцю, псіхалагізмам, унутранай экспрэсіяй.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць