Аляксандр Ісакавіч Штэйрын

Аляксандр Ісакавіч Штэйрын (руск.: Александр Исаакович Штейрин; 1895, Адэса) — савецкі архітэктар.

Аляксандр Ісакавіч Штэйрын
Дата нараджэння 1895
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1895 годзе ў Адэсе. У 1905—1912 гадах вучыўся ў Адэскай гандлёвай школе, дзе атрымаў сямігадовую адукацыю. Пасля заканчэння школы працаваў у Адэскім аддзяленні акцыянернага таварыства «Санкт-Пецярбургская хімічная лабараторыя». У 19151916 гадах праходзіў службу ў 44-м запасным батальёне ў г. Херсоне. У 19171918 гадах — канторскі работнік Саюза вознікаў. У 1918 годзе скончыў 8-ы клас прыватнай гімназіі і быў прыняты па конкурсе атэстатаў на інжынерна-будаўнічы факультэт Адэскага політэхнічнага інстытута. Аднак праз матэрыяльную незабяспечанасць вымушаны быў часова пакінуць інстытут. У 1920 годзе прыняты на службу ў органы Адэскага ГубНК, дзе працаваў упаўнаважаным па барацьбе з сабатажам і контррэвалюцыяй. У гэтым жа годзе прыняты ў камуністычную партыю.

У 1921 годзе, згодна з загадам савецкай улады аб вяртанні былых студэнтаў тэхнічных ВНУ ў навучальныя ўстановы, вернуты для навучання ў Адэскі політэхнічны інстытут. У 1921 падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі як «баласт», які не забяспечыў працу камфракцыі ў інстытуце. У 1922 годзе перавёўся на скульптурны факультэт Адэскага мастацкага інстытута. У 1924 годзе перайшоў са скульптурнага факультэта на архітэктурны факультэт будаўнічага інстытута, які скончыў у 1930 годзе. У час навучання ў інстытуце, працаваў выкладчыкам архітэктуры і чарчэнні ў мастацкай прафшколе, а затым выкладчыкам будаўнічага тэхнікума. У 1931—1936 гадах працаваў у Адэскім будаўнічым інстытуце на пасадзе асістэнта, дацэнта кафедры і дэкана архітэктурнага факультэта.

У 1937 годзе накіраваны на пасаду архітэктара Аблпраекта ў г. Смаленск. У 1938 годзе — галоўны архітэктар будаўніцтва Азота-Тукавага камбіната ў г. Дніпрадзэржынск. У 19391941 гадах — галоўны архітэктар г. Магілёва. У 19411942 гадах — начальнік Рэмбудканторы ў г. Чалябінску. У 1943 годзе прызначаны намеснікам галоўнага архітэктара г. Чалябінска.

У 1944 г. вернуты ў г. Магілёў і прызначаны начальнікам абласнога аддзела па справах архітэктуры. У гэтым жа годзе перакладзены на пасаду галоўнага архітэктара г. Магілёва. На гэтай пасадзе прапрацаваў да верасня 1947 года. З верасня 1947 па 1955 выкладчык архітэктурных і графічных дысцыплін будаўнічага тэхнікума.

У снежні 1947 г. Штэйрына асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў незаконнай выдачы дакументаў на зняцце дамоў з уліку ў гарсавеце толькі на падставе картак, запоўненых у перыяд нямецкай акупацыі, што дазваляла пачаць будаўніцтва новага жылля[1].

Зноскі

Спасылкі правіць