Аляксандр Акімавіч Пятраеў
Аляксандр Акімавіч Пятра́еў[1] (руск.: Александр Акимович Пертяев; 21 лістапада 1925 — 30 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Аляксандр Акімавіч Пятраеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1944 (18 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Часць | 3-я гвардзейская танкавая брыгада |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Галакціёнава (у сучасным Краснатуранскім раёне Краснаярскага края Расіі). Жыў у сяле Курагіна, вучыўся ў сямігадовай школе, працаваў у калгасе. У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў школу танкістаў і атрымаў спецыяльнасць механіка-вадзіцеля. На фронце з 1944 года.
У ноч на 30 чэрвеня 1944 года экіпаж танка Т-34 у складзе камандзіра танка гвардыі лейтэнанта Паўла Рака, механіка-вадзіцеля Аляксандра Пятраева і стралка-радыста танка Аляксея Данілава прарваўся праз раку Бярэзіну ў горад Барысаў (Мінская вобласць, Беларусь) па замініраваным мосце. На працягу 16 гадзін экіпаж змагаўся на вуліцах горада. Было знішчана шмат жывой сілы і тэхнікі ворага, што спрыяла вызваленню горада савецкімі войскамі. Фашысты кінулі супраць экіпажа некалькі танкаў і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі. Экіпаж танка загінуў у няроўным баі.
Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Барысаў.
Ушанаванне памяці
правіцьУ горадзе Барысаў пастаўлены помнік экіпажу танка. Імем А. А. Пятраева названы адна з вуліц Барысава, пасёлка Курагіна. У пасёлку Курагіна, у парку імя 40-годдзя Перамогі пастаўлены помнік Герою.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пятраеў Аляксандр Акімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- Пертяев Александр Акимович на сайце «Героі краіны»