Аляксандр Аляксандравіч Аутка
Аляксандр Аляксандравіч Аутка (нар. 5 верасня 1946, в. Жытомля, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар.
Аляксандр Аляксандравіч Аутка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1965), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1973).
Працаваў у Калгасе імя Суворава, Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці (1965, галоўны аграном); Калгасе імя Заслонава, Гродзенскі раён (1968—1972, галоўны аграном, намеснік старшыні); Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства і плодаагародніцтва (1972—1990, з 1987 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Інстытуце агародніцтва НАН Беларусі (1990—1995, намеснік дырэктара па навуковай рабоце; 1999—2011 — дырэктар); Закрытае акцыянернае таварыства «Агротон» (1995—1996, генеральны дырэктар); НВА «Белорусское овощеводство» (1996—1999, генеральны дырэктар); НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі (2011—2013, галоўны навуковы супрацоўнік); Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (2013—2018); Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 2018).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых тэхналогій вытворчасці насення і прадукцыі агароднінных культур; сучасныя механізаваныя тэхналогіі вырошчвання расады ў адкрытым і закрытым грунце. Больш за 45 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Узнагароды
правіцьЗванне «Вынаходнік СССР», медаль Францыска Скарыны.
Бібліяграфія
правіць- Аутко Александр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С.
- Аутка Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 338.
- Аутко Александр Александрович / С. И. Гриб, В. Н. Шлапунов, Г. И. Гануш // Земледелие и защита растений. ― 2016. ― № 5. ― С. 61―63.
- Аутко Александр Александрович // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 81—82.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2024. Праверана 5 лютага 2024.
Літаратура
правіць- Александр Александрович Аутко : к 65-летию со дня рождения и 45-летию научно-производственной деятельности / [В. Н. Шлапунов, Ж. А.
- Рупасова, М. Ф. Степуро]. ― Минск, 2011.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Земляробства і ахова раслін. — 2011. — № 5. — С. 59-61.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 161.