Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека

Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Дейне́ка; 18991969) — савецкі мастак-жывапісец, манументаліст, графік, скульптар, педагог. Народны мастак СССР (1963). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1964).

Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 (20) мая 1899[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1969(1969-06-12)[3][4][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-плакатыст, педагог, выкладчык універсітэта, скульптар, ілюстратар, фатограф, графік, настаўнік
Месца працы
Жанр жанравы жывапіс
Вучоба
Уплыў на Q12075870? і Tamara Dmitrievna Gladkaya[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны мастак СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Аляксандр Дэйнека нарадзіўся 8 (20) мая 1899 года Курску ў сям’і чыгуначніка.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Харкаўскім мастацкім вучылішчы (1915—1917) у А. М. Любімава і М. Р. Пестрыкава. Маладосць мастака, як і многіх яго сучаснікаў, была звязана з рэвалюцыйнымі падзеямі. У 1918 годзе працаваў фатографам у крымінальным вышуку, узначальваў секцыю ІЗА Губнадобраза, афармляў агітцягнікі, тэатральныя пастаноўкі, удзельнічаў у абароне Курска ад белых. З 1919 па 1920 год кіраваў мастацкай студыяй пры Курскам палітупраўленні і «Вокнамі РОСТа» ў Курску.

З войска быў камандзіраваны вучыцца ў Маскву, ва ВХУТЕМАС на паліграфічнае аддзяленне, дзе яго педагогамі былі У. А. Фаворскі і І. І. Нівінскі (1920—1925). Вялікае значэнне ў творчым станаўленні мастака мелі гады вучнёўства і зносін з В. А. Фаворскім, а таксама сустрэчы з У. У. Маякоўскім. Творчае аблічча мастака яскрава і выразна праявілася на першай жа буйной выставе ў 1924 (Першая дыскусійная выстаўка аб’яднанняў актыўнага рэвалюцыйнага мастацтва), у якой ён удзельнічаў у складзе «Групы трох» (сумесна з А. Д. Ганчаровым і Ю. І. Піменавым). У гэтыя гады ім была створана першая савецкая сапраўдна манументальная гісторыка-рэвалюцыйная карціна «Абарона Петраграда» (1928).

Член мастацкіх арганізацый: Таварыства станкавістаў (ОСТ) (1925—1927) — адзін з заснавальнікаў, Асацыяцыя мастакоў-графікаў пры Доме друку (Масква, 1926—1929), Аб’яднанне новых відаў мастацкай працы «Кастрычнік» (1928—1930), Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі, Расійская асацыяцыя пралетарскіх мастакоў (РАПХ) (1931—1932).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Дейнека Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Дейнека Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Alexander Alexandrowitsch Deineka // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Руская Вікіпедыя — 2001.