Аляксандр Віталевіч Францаў
Аляксандр Францаў (нар. 28 чэрвеня 1997, Наваполацк) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Аляксандр Віталевіч Францаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 чэрвеня 1997[1] (27 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 183 см | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | няма | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец наваполацкага «Нафтана», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. З 2018 года, пасля таго як «Нафтан» выбыў у Першую лігу, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.
У сакавіку 2020 года перайшоў у «Смаргонь»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з «Іслаччу» (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым не меў трывалага месца ў складзе, толькі з верасня 2021 года замацаваўся ў аснове. Застаўся ў «Смаргоні» і ў сезоне 2022, па выніках якога дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2023 года пакінуў «Смаргонь» і адправіўся на прагляд у «Нафтан»[4], з якім у лютым падпісаў кантракт[5]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў наваполацкі клуб[6].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Нафтан | 1 | 0 | |
2016 | дубль | Нафтан | 26 | 0 | |
2017 | дубль | Нафтан | 26 | 1 | |
2018 | Д2 | Нафтан | 6 | 0 | |
2019 | Д2 | Нафтан | 3 | 0 | |
2020 | Д2 | Смаргонь | 22 | 0 | |
2021 | Д1 | Смаргонь | 20 | 1 | |
2022 | Д2 | Смаргонь | 21 | 2 | |
2023 | Д1 | Нафтан | 12 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].
Крыніцы
правіць- ↑ Aleksandr Frantsev // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/523283
- ↑ https://www.transfermarkt.com/aleksandr-frantsev/profil/spieler/523283
- ↑ "САВОСТЬЯНОВ, ХАРНАВЦОВ И ФРАНЦЕВ СТАЛИ ИГРОКАМИ ФК "СМОРГОНЬ"". Афіцыйны сайт «Смаргоні»(руск.). 2020-03-10. Архівавана з арыгінала 7 мая 2021.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) - ↑ Кондратович, Францев и Чудук тренируются с "Нафтаном" (руск.). football.by (19 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ ФК «Нафтан» подписал контракты с футболистами (руск.). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (3 лютага 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Новый "Нафтан" взялся за работу. Пополнение, потери и спарринги "нефтяников" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.