Аляксандр Анатолевіч Кобец
Аляксандр Кобец (нар. 11 чэрвеня 1981, Салігорск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Аляксандр Анатолевіч Кобец | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 чэрвеня 1981[1] (43 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Кар’ера
правіцьКлубная
правіцьВыхаванец салігорскай ДЮСШ, кар’еру пачынаў у Другой лізе ў складзе клуба «Старыя Дарогі». Пазней шэсць гадоў гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Потым гуляў за «Гомель» і «Віцебск».
У студзені 2011 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стала выступаў у асноўным складзе.
У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Спачатку не трапляў у аснову і толькі зрэдку выхадзіў на замену. У канцы сезону, аднак, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.
Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Славію», але перад пачаткам новага сезону вярнуўся ў яе склад і стаў адным з лідараў клуба ў Першай лізе. У выніку дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. Сезон 2015 пачаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі нерэгулярна, і па заканчэнні сезону пакінуў каманду[3] і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
правіцьГуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (2): 2002, 2006
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2003, 2004, 2007
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2012
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2007
Зноскі
- ↑ Aleksandr Kobets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кобец и Жевнеров пополнили ряды мозырской "Славии"
- ↑ Страханович и еще шесть игроков продлили контракты со "Славией", Кобец, Мальцев и Кунцевич покинули клуб(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2018. Праверана 14 студзеня 2017.