Аляксандр Гасеўскі
Аляксандр Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — рэгент вялікалітоўскай дзяржаўнай канцылярыі пры Л. Сапегу, рэферындарый літоўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода смаленскі, староста маркаўскі, пуньскі, купішскі і веліжскі (з 1600) .
Аляксандр Гасеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Gosiewski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Жыгімонт III Ваза Уладзіслаў IV Ваза |
||||||
Папярэднік | Геранім Пясецкі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Крыштаф Сапега | ||||||
|
|||||||
Манарх | Жыгімонт III Ваза Уладзіслаў IV Ваза |
||||||
Папярэднік | Ян Корсак | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Гасеўскі | ||||||
|
|||||||
Манарх | Жыгімонт III Ваза | ||||||
Папярэднік | Юрый Багданавіч Ляцецкі | ||||||
Пераемнік | Ян Завіша | ||||||
Нараджэнне | 1575 | ||||||
Смерць |
24 мая 1639[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гасеўскія | ||||||
Бацька | Ян Гасеўскі[d] | ||||||
Жонка | Эва з Пацаў[d][1][2] | ||||||
Дзеці |
Ганна Вінцэнт Гасеўскі Крыштаф Гасеўскі Сюзанна |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Слепаўрон», сын Яна.
Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У маі 1598 г. атрымаў віцебскае войтаўства ад Жыгімонта Вазы[3]. У 1599 і 1600 гг. пасол у Маскву. У складзе пасольства Льва Сапегі меў значны ўплыў на перамовах з маскоўскім бокам[4]. У 1600 г. атрымаў памежнае Веліжскае староства. У лютым 1603 г., пасля заключэння адпаведнай дамовы, добраахвотна саступіў пасаду войта віцебскаму ваяводу Яну Завішу.
У 1606 г. пасол да Ілжэдзмітрыя I, схоплены падчас звяржэння апошняга ў Маскве. Вызвалены ў 1608 г. Разам з Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленска ў 1610 годзе. У 1611—1613 гг. разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 1617—1618 гг. удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 1621—1622 гг. у вайне са шведамі за Інфлянты.
У 1630 атрымаў урад пісара польнага.
Заснаваў езуіцкія калегіумы ў Віцебску і Смаленску, кляштар у Бярэсці.
Сям’я
правіцьАд шлюбу з Евай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[5].
Зноскі
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 217. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ а б в Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1751. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 156—157, 200—200 адв.
- ↑ Dariusz Kupisz, Smoleńsk 1632–1634, Bellona, 2001, ISBN 83-11-09282-6, s. 81
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Гасеўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 516. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.