Аляксандр Мікалаевіч Гранькоў

беларускі футбаліст

Аляксандр Гранькоў (нар. 20 студзеня 1978, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксандр Гранькоў
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Гранькоў
Нарадзіўся 20 студзеня 1978(1978-01-20)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2000 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 98 (13)
2000—2003 Беларусь Дынама (Мінск) 59 (1)
2000   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 1 (0)
2004—2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 42 (5)
2006 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2006—2008 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 64 (4)
2009—2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 120 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лістапада 2014.

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда», потым перайшоў у мінскае «Дынама», у 2004—2005 гадах гуляў за салігорскі «Шахцёр», з якім выйграў чэмпіёнства ў сезоне 2005. У 2006 годзе адправіўся ва Украіну ў крыварожскі «Крыўбас», але не згуляў ніводнага матча і вярнуўся ў жодзінскае «Тарпеда».

У 2009 годзе другі раз перайшоў у «Шахцёр». Доўгі час быў асноўным апорным паўабаронцам, але ў сезоне 2013 стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна.

У лютым 2014 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2], але з-за праблем са здароўем так і не згуляў за смалявіцкі клуб і завяршыў кар’еру[3]. Пазней стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Тарпеда-БелАЗ».

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[4].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996 Д2 Тарпеда   14 1
1997 Д2 Тарпеда   21 1
1998 Д2 Тарпеда   28 7
1999 Д2 Тарпеда   24 2
2000 (1) Д2 Тарпеда   11 2
2000 (2) Д1 Дынама   10 0
2001 Д1 Дынама   25 1
2002 Д1 Дынама   0 0
2003 Д1 Дынама   24 0
2004 Д1 Шахцёр   16 4
2005 Д1 Шахцёр   26 1
2005/2006 (2) Д1 Крыўбас   0 0
2006 (2) Д1 Тарпеда   12 1
2007 Д1 Тарпеда   24 0
2008 Д1 Тарпеда   28 3
2009 Д1 Шахцёр   24 4
2010 Д1 Шахцёр   32 2
2011 Д1 Шахцёр   33 1
2012 Д1 Шахцёр   25 0
2013 Д1 Шахцёр   6 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Grenkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Греньков подписал контракт со "Смолевичами-СТИ" (руск.). football.by (23 лютага 2014). Праверана 13 лютага 2024.
  3. Футбол. Откровения от Каролика (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
  4. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.