Аляксандр Мікалаевіч Шышко
Аляксандр Мікалаевіч Шышко (нар. 24 верасня 1959, в. Азёры, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў.
Аляксандр Мікалаевіч Шышко | |
---|---|
Нараджэнне |
24 верасня 1959 (65 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 1976 года па 1981 год вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
Працоўную дзейнасць пачаў у красавіку 1981 года галоўным заатэхнікам калгаса імя Кірава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
З 1981 года па 1983 год служыў ва Узброеных Сілах СССР.
З 1983 года па 1989 год працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі, начальнікам малочна-таварнага комплексу калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна.
З 1989 года па 1998 год працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна.
З 1998 года па 2001 год — намеснік старшыні па жывёлагадоўлі, перапрацоўцы і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна. У 2001 годзе абраны старшынёй калгаса «Азёры». У 2013 годзе быў прызнаны лепшым кіраўніком года Гродзенскай вобласці ў сельскагаспадарчай галіне па выніках 2012 года.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Гродзенскай вобласці. У Савеце Рэспублікі шостага склікання з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. У Савеце Рэспублікі сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Узнагароды
правіць- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (26 лютага 2021)[1].
- Медаль «За працоўныя заслугі»[2].
- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (БПЦ) I і II ступеняў.
- Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна (2015)[3].
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 61 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (27 лютага 2021).
- ↑ Шышко Аляксандр Мікалаевіч
- ↑ Ганаровыя грамадзяне Архівавана 4 лістапада 2020.