Аляксандр Рыгоравіч Агееў

Аляксандр Рыгоравіч Агееў (нар. 12 верасня 1960, г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт (1997), прафесар кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова.

Аляксандр Рыгоравіч Агееў
Дата нараджэння 12 верасня 1960(1960-09-12)[1] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык, рэдактар
Навуковая сфера гісторыя[1][2], палітыка[2] і рэдагаванне[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[1] (1992)
Альма-матар
Вядомы як даследчык гісторыі Магілёва
Член у

Біяграфія правіць

У 1981 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Па размеркаванні працаваў настаўнікам гісторыі ў Новабрашчынскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, служыў у Савецкай арміі, працаваў выкладчыкам грамадскіх дысцыплін у СПТУ № 14 г. Магілёва. У 1988—1991 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі, у снежні 1991 года распачаў вучэбна-педагагічную дзейнасць у Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1991 года працаваў асістэнтам, з 1992 года — старшым выкладчыкам, з 1995 года — дацэнтам кафедры гісторыі і культуры Беларусі. У 1999 годзе пераведзены на кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. З 2002 года дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, а з 2003 года дацэнт, потым прафесар зноў утворанай кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова. Звольнены з універсітэта ў 2021 годзе[5].

Грамадская дзейнасць правіць

У 1990-х гадах актыўна ўдзельнічаў у працы Магілёўскай гарадской арганізацыі БНФ, краязнаўчых і геаграфічным таварыствах. У 2005 годзе быў абраны намеснікам старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

У красавіку 2007 года разам з Таварыствам беларускай мовы ініцыяваў талаку па прыборцы і ўпарадкаванні помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Палыкавіцкая крыніца» ў Магілёве. На талаку сабраліся грамадскія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова і жыхары мікрараёна Саломенка.

У 2003 і 2007 гадах абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе № 7. Уваходзіў у тапанімічную камісію пры Магілёўскім гарвыканкаме[6]. Член грамадскага савета па развіццю аграэкатурызма Магілёўскай вобласці пры Магілёўскім абластным каміцеце па спорту і турызму.

У 19932001 гг. з’яўляўся рэдактарам гісторыка-краязнаўчага альманаха «Магілёўская даўніна».

Навуковая дзейнасць правіць

У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Грамадска-палітычная дзейнасць рабочага класа Беларусі ў 1956–1965 гг.» (навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук, акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк).

Сферай навуковых інтарэсаў з’яўляецца палітычная гісторыя Беларусі XIX–ХХ ст., рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны, гісторыя штодзённага жыцця насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітета імя А. А. Куляшова.

У 2008 годзе ў суаўтарстве з Алегам Трусавым выдаў кнігу «Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне». У 144-старонкавым даследаванні прадстаўлена шматвяковая гісторыя Магілёўскай ратушы ў кантэксце беларускай і еўрапейскай гісторыі, апісваецца яе будаўніцтва ў XVII стагоддзі, функцыянаванне ў XVIII—XX стагоддзях і адраджэнне ў XXI стагоддзі.

Індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана 220 навукова-метадычных публікацый, з якіх у сааўтарстве 26. У ліку публікацый 11 манаграфій і кніг, 2 зборнікі дакументаў, 13 навукова-метадычных публікацый (па стану на 2021 г.).

Асноўныя публікацыі правіць

  • Агееў А.Р і інш. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах / А. Р. Агееў, І. А. Марзалюк, І. А. Пушкін — 2-е выд., перепрац. і дап. — Магілёў,1999;
  • Агееў А. Р., Пушкін І. А. Магілёў на скрыжаванні. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Магілёў, 2000;
  • Агеев А. Г., Климуть Я. И., Пушкин И. А. Перекрестки могилевской истории. — Мн.: ООО «Туринфо», 2004;
  • Агеев А. Г., Пушкин И. А. История профсоюзного движения Могилевщины. — Могилев: УПКП «Могилевская областная ўкрупненная типография им. Спиридона Соболя», 2005;
  • Агееў, А. Р., Трусаў, А. А. Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне / Аляксандр Агееў, Алег Трусаў. 2-е выд. папр. і дап. — Магілёў: Магіл. абл. узбуйн. друк., 2010.
  • Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / А. Р. Агееў, В. А. Бандарэнка, С. А. Парашкоў, П. Г. Рабзонаў і інш.; пад. рэд. В. І. Вішнеўскага — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003;
  • Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1913—1940 гг.): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2008;
  • Гістарычны факультэт. Да 75-годдзя ўтварэння. — Магілёў: УА «МДУ імя Куляшова», 2010.
  • Науменко, В. В. Очерки истории образования Могилевщины / В. В. Науменко, В. С. Богданов, А. Р. Агеев, под общ. ред. Л. С. Смотрицкого. — Могилев : МГОИРО, 2012. — 504 с. : ил.
  • На рубеже веков: к 100-летию со дня основания МГУ им. А. А. Кулешова / [А. Г. Агеев и др. - Могилев : Могилевский государственный университет, 2013. - 246, [1] с.
  • Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1944—1978): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2013. — 316 с.
  • Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918 гг.): да 100-годдзя стварэння Магілёўскага Беларускага Камітэта і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі: манаграфія / Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін. - Магілёў : МДУ, 2017. - 288, [1] с.
  • Грамадзянская супольнасць і дзяржава. Станаўленне беларускага самакіравання / Ігар Пушкін, Аляксандр Агееў. - Магілёў : Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, 2017. - 181 с.
  • Агееў А. Удзел магілёўскіх дэлегатаў у падрыхтоўцы і працы Першага Усебеларускага з’езда // 1917 год у гістарычных лёсах Беларусі : зб. матэрыялаў Міжнар. навук. канф., Мінск, 30 лістап. — 1 снеж. 2017 г. / рэдкал. : А. Д. Кароль (старш.) [і інш.]. — Мн: БДУ, 2017. — С. 159-162. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021.
  • Храналогія гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова (1913–2018): да 105-годдзя стварэння / аўтар-складальнік А. Р. Агееў; пад агул. рэд. Д. У. Дука. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2018. — 164 с.
  • Шляхамі БНР: да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі / А. Агееў і інш. - Гродна : ЮрСаПрынт, 2018. - 157 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 314.
  • Агееў Аляксандр Рыгоравіч // Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник. — Минск, 2007. — С. 9.

Спасылкі правіць