Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі
Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі (27 студзеня 1932, в. Бартнікі, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 16 сакавіка 2015, Мінск[1]) — беларускі траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977), акадэмік НАН Беларусі (2002). Адзін з самых вядомых беларускіх хірургаў[1].
Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі | |
---|---|
руск.: Александр Владимирович Руцкий | |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 2015 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | траўматалогія і артапедыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 студзеня 1932 года ў в. Бартнікі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер — Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) ў сялянскай сям’і. У 1949 годзе скончыў сярэднюю школу г. Баранавічы, Мінскі медыцынскі інстытут (1955). Пасля інстытута працаваў урачом Парфіянаўскай участковай бальніцы (1955—1956), інспектарам ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа, адначасова ардынатарам, загадчыкам артапеда-траўматалагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы (1956—1961).
У 1961 годзе абраны асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі БелДІУУ. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пераломы верхняга канца плечавой косткі і іх лячэнне». У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Асаблівасці клінікі і лячэння цяжкіх і ўскладненых пераломаў вобласці локцевага сустава ў дзяцей». Зацверджаны ў званні прафесара па кафедры траўматалогіі і артапедыі ў 1977 годзе.
Памёр 16 сакавіка 2015 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар і сааўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.
Істотнае значэнне для медыцынскай навукі і практыкі аховы здароўя маюць працы, прысвечаныя пытанням аператыўнага і кансерватыўнага лячэння пашкоджанняў і захворванняў розных лакалізацый апорна-рухальнага апарата.
Усеагульнае прызнанне і грамадскі рэзананс атрымаў «рэнтгенадыягнастычнага атлас» ў двух тамах (1987), у якім ахоплены ўсе асноўныя саматычныя захворванні чалавека ў рэнтгенаўскім малюнку.
Ім прапанаваны шматлікія арыгінальныя метады эфектыўнага лячэння пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата, накіраваныя на скарачэнне тэрмінаў лячэння хворых і зніжэнне інваліднасці.
У 1970 годзе А. У. Руцкі апублікаваў манаграфію «Пастаяннае выцяжэнне ў траўматалогіі і артапедыі», прысвечаную лячэнню пашкоджанням і захворванням апорна-рухальнага апарата. Кніга да гэтага часу не страціла сваёй актуальнасці, карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод траўматолагаў-артапедаў і ўрачоў сумежных спецыяльнасцяў.
Шырокай вядомасцю карыстаецца апублікаваная ў 1985 годзе сумесна з прафесарам І. М. Грышыным манаграфія «Пашкоджанні магістральных крывяносных сасудаў», якая з’яўляецца арыгінальнай працай, якая асвятляе важныя аспекты гэтай складанай клінічнай праблемы.
Званні і ўзнагароды
правіцьЗа заслугі ў развіцці медыцынскай навукі і аховы здароўя А. У. Руцкаму ў 1982 годзе прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР, у 1991 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам НАН Рэспублікі Беларусь. У 1992 годзе ўдастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі за цыкл работ «Распрацоўка і ўкараненне ў практыку сасудзістай хірургіі новых метадаў дыягностыкі і лячэння»[1]. У 2005 годзе абраны акадэмікам НАН. У 1999 годзе абраны акадэмікам Беларускай медыцынскай акадэміі, ганаровы акадэмік БелМАПА (дыплом № 1).
Зноскі
- ↑ а б в Памёр акадэмік-хірург Аляксандр Руцкі // Наша ніва, 17 сакавіка 2015. (бел.)
Літаратура
правіць- Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 477. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)