Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха
Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха (19 студзеня 1956, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 студзеня 1956 (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 студзеня 1956 года ў г. Мінску.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Хірургія»; вочную аспірантуру на кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры; дырэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж».
З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне насельніцтва і справах моладзі.
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», шэрагам юбілейных медалёў.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)