Аляксандр Фаміч Пагоскі
Аляксандр Фаміч Паго́скі[1] (руск.: Александр Фомич Погосский;9 сакавіка 1816 — 7 верасня 1874) — рускі пісьменнік, выдавец. Псеўданімы: Армеец; Фомич А.; Щираго Ив Меркулыч; Щирый Ива Меркулыч[2]. Крыптанімы: А. П.; П.[2]
Аляксандр Фаміч Пагоскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Армеец, Фомич А., Щираго Ив Меркулыч і Щирый Ива Меркулыч |
Дата нараджэння | 26 лютага (9 сакавіка) 1816 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня (7 верасня) 1874 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік, паэт, драматург, выдавец |
Мова твораў | руская |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям’і. Разам з бацькамі пераехаў у Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім вучылішчы вышэйшых навук[1]. У 1831 годзе паступіў на ваенную службу. Выйшаў у адстаўку ў 1843 годзе ў чыне падпаручніка. Да 1862 года быў на службе ў Дэпартаменце карабельных лясоў. Працаваў у Санкт-Пецярбургскім камітэце пісьменнасці, а з 1870 года быў яго старшынёй. У 1873 гадзе быў прызначаны інспектарам экіпажных школ пісьменнасці Балтыйскага флоту.
Памёр 7 верасня 1874 года. Пахаваны на Воўкаўскіх лютэранскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Творчасць і выдавецкая дзейнасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць А. Ф. Пагоскі пачаў у 1840-х гадах. У часопісе «Чтения для солдат» было надрукавана яго першае апавяданне. Выдаваў часопісы «Солдатская беседа» (1853—1863), «Досуг и дело» (1867—1874), «Народная беседа». Аўтар празаічных, вершаваных і драматычных твораў, сярод якіх «Салдацкія нататкі» (1855), «Дзед Назарыч» (1860), «Няздольны чалавек» (1867), «Маёрская дачка» (1869), «Старыкі» (1871), «Абарона Севастопаля. Гутаркі пра вайну 1853—1856 года» (1873—1874), «Падасінавікі» (1881), «Суд прадбачання» і інш. Таксама пісаў пабасенкі і анекдоты.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ а б Пагоскі Аляксандр Фаміч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Пагоскі Аляксандр Фаміч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 547. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 479. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Погосский, Александр Фомич // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина , 1911—1915.
- Литературная энциклопедия. — В 11 т. / Под редакцией В. М. Фриче, А. В. Луначарского. — М.: издательство Коммунистической академии, Советская энциклопедия, Художественная литература, 1929—1939. (руск.)