Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха

(Пасля перасылкі з Аляксандр Цацоха)

Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха (19 студзеня 1956, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Нараджэнне 19 студзеня 1956(1956-01-19) (68 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 студзеня 1956 года ў г. Мінску.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Хірургія»; вочную аспірантуру на кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры; дырэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж».

З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне насельніцтва і справах моладзі.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», шэрагам юбілейных медалёў.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі правіць