Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі
Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі (нар. 2 чэрвеня 1982, Папа, Венгрыя) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разыгрываючы абаронца.
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 чэрвеня 1982 (42 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ера
правіцьПачаў займацца баскетболам у 1989 годзе ў Валожыне. Першы трэнер — Леанід Уладзіміравіч Хвядчэня[1]. У 1992—1994 гадах каманда з Валожына была чэмпіёнам краіны ў сваёй узроставай катэгорыі.
У 1998 годзе трапіў у РВАР, а потым выступаў у мужчынскім чэмпіянаце Беларусі за мінскія клубы: РШВСМ-РВАР (1998/99), РШВСМ-БДПА (1999—2001), РТІ / РТІ-РВАР (2001—2003), «Мінск-БНТУ» (2003/04). З 2004 па 2009 гады гуляў у казахскім клубе «Барсы-Атырау», а 2009—2011 гады правёў у «Гродна-93». Потым яшчэ на год вярнуўся ў Атырау і скончыў прафесійную кар’еру.
Скончыў БДУФК (2004). З 2015 года працаваў дзіцячым трэнерам у «Цмоках», куды яго запрасіў Пётр Леанідавіч Івашкоў. У сезоне 2015/16 быў гуляючым галоўным трэнерам клуба «Віталюр» — чэмпіёна Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі[2][3].
У верасні 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб БК «Цмокі-Мінск»[4]. Са снежня 2023 года — выконваючы абавязкі галоўнага трэнера БК «Мінск», з сакавіка па ліпень 2024 года — галоўны трэнер[5][6].
У верасні 2020 года прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (U-18)[7]. У лістападзе 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мужчынскай зборнай Беларусі[8].
Дасягненні
правіцьУ якасці баскетбаліста
правіць- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2002/2003, 2009/2010, 2010/2011.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (1): 2011/2012.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2001/2002.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана (1): 2006/2007.
- Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2003.
У якасці трэнера
правіць- Чэмпіён Беларусі (1): 2023/2024.
Зноскі
- ↑ Первый тренер в судьбе Алексея Суховецкого(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2022. Праверана 11 ліпеня 2022.
- ↑ Виталюр в шаге от чемпионства. Обзор второго финального матча
- ↑ Виталюр - новый чемпион лиги. Как это было
- ↑ У трэнерскім штабе папаўненне Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Алексей Суховецкий назначен главным тренером мужской команды “МИНСК”
- ↑ Спасибо, Алексей Иосифович!
- ↑ ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ГЛАВНЫЕ ТРЕНЕРЫ МОЛОДЁЖНЫХ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ
- ↑ Предквалификация ЧМ-2023. Город на М, но не Минск(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2022. Праверана 11 ліпеня 2022.
Спасылкі
правіць- Суховецкий Алексей Иосифович
- Профіль на сайце БК «Цмокі-Мінск»(недаступная спасылка)