Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк
Аляксей Сквярнюк (нар. 13 кастрычніка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 кастрычніка 1985[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 171 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2004 годзе перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсці ў Вышэйшы дывізіён.
Улетку 2011 года перайшоў у «Спартак-Нальчык», але не змог замацавацца ў клубе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 года падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У лютым 2013 года зноў адправіўся ў Расію, стаўшы іграком «Уфы»[4], але ўжо ў маі пакінуў гэты клуб[5].
У другой палове 2013 года падтрымліваў форму з «Гарадзеяй», але не мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянерам[6]. У красавіку 2014 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[7], але ўжо ў чэрвені пакінуў гэты клуб[8]. У ліпені 2014 года, не здолеўшы ўладкавацца ў іншых клубах, вярнуўся ў «Смаргонь»[9].
У лютым 2015 года трэніраваўся разам з «Іслаччу»[10]. Пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11], у складзе якой пачаў сезон 2015. Здолеў замацавацца ў складзе «шыннікаў» на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года падпісаў новы кантракт з бабруйскім клубам[12]. У першай палове сезона 2016 часам выступаў на пазіцыі флангавага абаронцы. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага паўабаронцы, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2004—2006 гадах гуляў у моладзевай зборнай Беларусі.
8 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Расіі: 2010
Крыніцы
правіць- ↑ Aleksey Skvernyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleksey Skvernyuk // FBref.com
- ↑ Алексей Сквернюк перешел в мозырскую "Славию" (руск.). football.by (9 жніўня 2012). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Сквернюк перешел в "Уфу" (руск.). football.by (13 лютага 2013). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Алексей Сквернюк расстался с "Уфой" (руск.). football.by (29 мая 2013). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Футбол. Алексей Сквернюк: в Беларуси я считаюсь легионером (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2013.
- ↑ Алексей Сквернюк стал игроком "Сморгони" (руск.). football.by (10 красавіка 2014). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Сквернюк покинул "Сморгонь" и уехал на просмотр в Москву (руск.). football.by (15 чэрвеня 2014). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ «Сморгонь» – «Днепр». Сквернюк значится в заявке хозяев (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Виталий Жуковский: «С командой тренируются Сквернюк, Алумона, Быченок» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сквернюк тренируется «Белшиной» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Алексей Сквернюк и Антон Бурко подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (9 лютага 2016). Праверана 2 мая 2024.