Аляксей Міхайлавіч Лявіцкі
Аляксе́й Міха́йлавіч Ляві́цкі (1904, сяло Бараціна Тульскай губерні — 1964, г. Масква) — дзеяч УКП(б), в. а. 2-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР.
Аляксей Міхайлавіч Лявіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Дзеніскевіч | ||||||
Пераемнік | Анатоль Ананьеў | ||||||
Нараджэнне |
27 кастрычніка 1904 |
||||||
Смерць |
1964 |
||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() |
БіяграфіяПравіць
Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Бараціна Тульскай губерні ў сям’і чыноўніка.
Член партыі бальшавікоў з 1920 года. У 1919—1921 гадах чырвонармеец Камуністычнага палка РСЧА. У 1921—1922 гадах інструктар, загадчык аддзела Бялёўскага павкама РКП(б) Тульскай губерні, інфарматар Тульскага губкама РКП(б). У 1922—1924 гадах інструктар, загадчык аддзела павкама, сакратар Епіфаньскага райбюро РКП(б). У 1925—1928 гадах упаўнаважаны павпрафбюро, загадчык аддзела райкама УКП(б), старшыня райвыканкама у г. Сярэбраныя Пруды Маскоўскай губерні. Пасля старшыня райвыканкама у Дубне Тульскай вобласці. У 1928—1930 гадах загадчык аддзела сялсельсаюза, інструктар акрвыканкама, намеснік начальніка Тульскага акружнога зямельнага аддзела. У 1930—1933 гадах сакратар райкама УКП(б) у г. Чэрнь Маскоўскай вобласці. У 1933—1937 гадах сакратар райкама УКП(б) у г. Сасава Разанскай вобласці.
11 жніўня 1937 — 30 сакавіка 1938 — в. а. другога сакратара ЦК КП(б) Беларусі[1], 31 студзеня 1938 — 15 мая 1940 член ЦК і Бюро ЦК КП(б) Беларусі[2]. Гэты перыяд адзначаны уваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447[3] і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях[4].
У 1938—1941 гадах студэнт Сельгасакадэміі ім. Ціміразева.
У 1941—1946 гадах камісар Горкаўскага танкавага вучылішча, начальнік палітаддзела 15-й танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі.
У 1946—1950 гадах старшыня Лухавіцкага райвыканкама Маскоўскай вобласці. У 1950—1953 гадах начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі. У 1953—1956 гадах начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Міністэрства сельскай гаспадаркі. У 1957—1964 гадах у апараце Эканамічнай камісіі Савета нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР.
УзнагародыПравіць
- Ордэн «Знак Пашаны», 15.12.1943 г[5].
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені, 16.01.1944 г[6].
- Ордэн Чырвонага Сцяга, 19 ліпеня 1944 г[7].
Зноскі
- ↑ >Пастанова пленума ЦК КП(б) Беларусі 28 — 30.3.1938 г.
- ↑ Пастанова пленума ЦК КП(б) Беларусі 30 — 31.1.1938
- ↑ Составы троек в 1937−1938 годах // Сайт Nkvd.memo.ru
- ↑ Сталинский план по уничтожению народа: Подготовка и реализация приказа НКВД № 00447 «Об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов» // Архив Александра Н. Яковлева
- ↑ Левицкий Алексей Михайлович, майор // Сайт Pamyat-naroda.ru
- ↑ Левицкий Алексей Михайлович, майор // Сайт Pamyat-naroda.ru
- ↑ Левицкий Алексей Михайлович, гвардии майор // Сайт Pamyat-naroda.ru