Мікалай Міхайлавіч Дзеніскевіч
Мікала́й Міха́йлавіч Дзеніске́віч (26 красавіка (9 мая) 1904, в. Закаблукі, цяпер Мінскага раёна — 29 кастрычніка 1937, Мінск) — савецкі беларускі партыйны дзеяч, другі сакратар ЦК КПБ (1937).
Мікалай Міхайлавіч Дзеніскевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Даніла Валковіч | ||||||
Пераемнік | в. а. Аляксей Лявіцкі | ||||||
Нараджэнне |
26 красавіка (9 мая) 1904 |
||||||
Смерць |
29 кастрычніка 1937 (33 гады) |
||||||
Партыя | УКП(Б) (з 1921) |
Біяграфія
правіцьЗ сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы.
З 1921 года — на камсамольскай рабоце ў Мінску, Нова-Барысаве, Чэрвені, Талачыне.
З 1925 года — сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, потым на партыйнай рабоце ў Оршы, Асвеі, Лепелі, Глуску і Мінску.
У 1930 годзе скончыў курсы партыйных работнікаў у Маскве.
З 1933 года — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, першы сакратар Лёзненскага райкама, 2-гі сакратар Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937).
20 чэрвеня 1937 года быў абраны другім сакратаром ЦК КП Беларусі і членам бюро ЦК КПБ.
Арыштаваны з жонкай 26 ліпеня 1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». 28 лістапада 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 лютага 1956 года.
Асабістая справа Д. № 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.