Аляксей Сяргеевіч Бушмін

савецкі вучоны ў галіне літаратуразнаўства

Аляксей Сяргеевіч Бушмі́н[3] (руск.: Алексей Сергеевич Бушмин; 2 (15) кастрычніка 191019 сакавіка 1983) — савецкі літаратуразнавец, акадэмік Акадэміі навук СССР (1979, член-карэспандэнт з 1960).

Аляксей Сяргеевіч Бушмін
руск.: Алексей Сергеевич Бушмин
Дата нараджэння 2 (15) кастрычніка 1910 ці 15 кастрычніка 1910(1910-10-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1983(1983-03-19)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Міхайлавіч Яголін[d]
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Левая Росаш Караткаярскага павета Варонежскай губерні (зараз у Кашырскім раёне Варонежскай вобласці Расіі). У 1932 годзе скончыў Варонежскі зоаветэрынарны інстытут. Колькі часу працаваў у саўгасе, а з 1933 г. у зоаветэрынарным інстытуце і адначасова на кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў Варонежскай камуністычнай сельскагаспадарчай школы. У 1939 годзе экстэрнам скончыў факультэт рускага языка і літаратуры Варонежскага педагагічнага інстытута. З кастрычніка 1941 г. вучыўся ў Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, пасля сканчэння якой выкладаў у Ленінградскім ваенна-палітычным вучылішчы. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. А. С. Бушмін — навуковы супрацоўнік у Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Акадэміі навук СССР, з 1951 г. намеснік дырэктара інстытута, у 1955—1965 гг. і з 1978 г. яго дырэктар.

Памёр А. С. Бушмін 19 сакавіка 1983 г. у Ленінградзе. Пахаваны на Камароўскіх пасялковых могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Вучонаму належаць працы па распрацоўцы праблем метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў. Займаўся даследаваннем творчасці М. Я. Салтыкова-Шчадрына, А. С. Серафімовіча, А. А. Фадзеева.

Сярод апублікаванага:

  • Роман А. Фадеева «Разгром», Л., 1954;
  • Сатира Салтыкова-Щедрина, М. — Л., 1959;
  • Сказки Салтыкова-Щедрина, М. — Л., 1960;
  • манаграфія «Методологические вопросы литературоведческих исследований» (1969).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць