Адкрыць галоўнае меню

Амедэ́а Авага́дра (граф італ.: Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto; 9 жніўня 1776, Турын — 9 ліпеня 1856, Турын) — італьянскі навуковец, фізік і хімік.

Амедэа Авагадра
Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto
Avogadro Amedeo.jpg
Дата нараджэння 9 жніўня 1776(1776-08-09)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1856(1856-07-09)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Хімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як Закон Авагадра
Член у
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Амедэа Авагадра на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Атрымаў юрыдычную адукацыю, затым вывучаў фізіку і матэматыку. Член-карэспандэнт (1804), ардынарны акадэмік (1819), а затым дырэктар аддзялення фізіка-матэматычных навук АН у Турыне. У 1806-19 гадах выкладчык фізікі ўніверсітэцкага ліцэя, у 1820-22 і 1834-50 гадах прафесар Турынскага ўніверсітэта. Навуковыя працы Авагадра прысвечаны розным галінам фізікі і хіміі (электрычнасць, электрахімічная тэорыя, удзельныя цеплаёмістасці, капілярнасць, атамныя аб'ёмы, наменклатура хімічных злучэнняў і інш.). У 1811 годзе Авагадра прапанаваў гіпотэзу, згодна з якой малекулы простых газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў. На аснове гэтай гіпотэзы Авагадра даў фармулёўку аднаго з асноўных законаў ідэальных газаў (закон Авагадра) і спосаб вызначэння атамных і малекулярных мас. Малекулярная гіпотэза Авагадра не была прынятая большасцю фізікаў і хімікаў 1-й паловы 19 ст. Ад імя Авагадра названая ўніверсальная пастаянная (лік Авагадра) — лік малекул у 1 моле ідэальнага газу. Авагадра — аўтар арыгінальнага 4-томнага курсу фізікі, які з'яўляецца першым кіраўніцтвам па малекулярнай фізіцы, які ўключае таксама элементы фізічнай хіміі.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651242 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 3,2 Авогадро, Амедео // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 16. — 956 с.
  4. 4,0 4,1 Авогадро Амедео // Авогадро Амедео / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 5,0 5,1 5,2 Avogadro, Amedeo, Conte di Quaregna // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911. — Vol. 3. — P. 66.