Амерыканскі бусел
Амерыканскі бусел (Ciconia maguari) — амерыканская птушка з сямейства бусліных.
Амерыканскі бусел | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАмерыканскі бусел дасягае даўжыні 90 см, размах крылаў складае 120 см, а вага 3,5 кг. Апярэнне пераважна белае з чорным рулявым пер'ем. Ён адрозніваецца ад падобнага белага бусла чорным вілападобным хвастом, сіне-шэрай дзюбай (у старых птушак), чырванавата-аранжавым участкам скуры вакол вачэй і белай радужынай. У няволі птушкі жывуць больш за 20 гадоў.
Арэал
правіцьАмерыканскі бусел жыве ў Паўднёвай Амерыцы, на ўсход ад Анд — ад Венесуэлы да Аргенціны ў вільготных абласцях і на сельскагаспадарчых угоддзях.