Анатоль Канстанцінавіч Сутурын

вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі

Анато́ль Канстанці́навіч Суту́рын (нар. 29 мая 1948, в. Дэрэнкавэць  (укр.), Корсунь-Шэўчэнкіўскі раён, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі навуковец у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1985 года. Кандыдат тэхнічных навук (1987).

Анатоль Канстанцінавіч Сутурын
Дата нараджэння 29 мая 1948(1948-05-29) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі
Навуковая сфера тэхнічная кібернетыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук[1] (1987)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 мая 1948 года ў вёсцы Дэрэнкавэць  (укр.) Чаркаскай вобласці Украінскай ССР ў сям’і ваеннага будаўніка Канстанціна Мацвеевіча Сутурына (1914—2002), ураджэнца сяла Грамяча Забайкальскай вобласці, які пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў па ўсім Савецкім Саюзе. У 1959 годзе разам з бацькамі перабраўся ў Мінск, дзе яго сям’я і асела. У 1966 годзе скончыў сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1971 годзе. У 1971—1994 гадах працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай АН Беларусі. З 1996 года працуе ў Беларускім інстытуце сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), дзе з 2000 года займае пасаду дырэктара.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па аўтаматызацыі праектавання аб’ектаў складанай геаметрычный формы, праграмным забеспячэнні сістэм аўтаматызаванага праектавання  (руск.).

сярод апублікаванага:

  • Аксиоматическое определение одного класса списковых структур данных // Весцi АН БССР. Сер. фiз-тэхн. навук. 1980. № 2. С. 98-102;
  • Анализ состояния подготовки научных работников высшей квалификации по приоритетным специальностям в сфере информационно-коммуникационных технологий в Республике Беларусь / Никоненко Н. А., Сутурин А. К. // Медэлектроника — 2018.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць