Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў

Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў (3 лістапада 1936, в. Індыкава[ru], цяпер у межах Віцебска) — беларускі вучоны ў галіне медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1974), акадэмік НАН Беларусі.

Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў
Дата нараджэння 3 лістапада 1936(1936-11-03) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

У 1961 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, працаваў намеснікам галоўнага ўрача Іванаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці, урачом-эпідэміёлагам Бярэзінскай райбальніцы, урачом-рэнтгенолагам бальніцы ст. Гомель. З 1966 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў — аспірант, асістэнт, загадчык кафедры рэнтгеналогіі і прамянёвай дыягностыкі.

Аўтар 200 навуковых работ, 15 манаграфій, у тым ліку: «Рэнтгенадыягнастычны атлас», «Рэнтгенасеміётыка хвароб чалавека» і інш. Член Еўрапейскай асацыяцыі радыёлагаў і прамянёвых дыягностаў. Увайшоў у лік выдатных сусветных лідараў навукі (Амерыканскі біяграфічны інстытут, ЗША, 1997).

Узнагароды і прэміі

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць