Андрэа Пірла (італ.: Andrea Pirlo; нар. 19 мая 1979, Флера, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2015). У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Ювентус».

Футбол
Андрэа Пірла
20150616 - Portugal - Italie - Genève - Andrea Pirlo (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Мянушкі Прафесар, Архітэктар, Званок, Маэстра, Містэрыа
Нарадзіўся 19 мая 1979(1979-05-19)[1] (41 год)
Грамадзянства Flag of Italy.svg Італія
Рост 177 см[3]
Вага 68 кг[3]
Пазіцыя плэймейкер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Ювентус
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1994 — 1998 Італія Брэшыя 47 (6)
1998 — 2001 Італія Інтэрнацыянале 22 (0)
1999 — 2000   Італія Рэджына 28 (6)
2001   Італія Брэшыя 10 (0)
2001 — 2011 Італія Мілан 284 (32)
2011 — 2015 Італія Ювентус 119 (16)
2015 — 2017 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Сіці 60 (1)
Нацыянальная зборная**
1994 Італія Італія (да 15) 3 (0)
1995 Італія Італія (да 16) 6 (2)
1995 Італія Італія (да 17) 4 (0)
1995 — 1997 Італія Італія (да 18) 18 (7)
1998 — 2002 Італія Італія (да 21) 46 (16)
2000 — 2004 Італія Італія (алімп.) 9 (1)
2002 — 2015 Італія Італія 116 (13)
Трэнерская кар’ера
2020 Італія Ювентус U-23
2020 — Італія Ювентус
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Афіны 2004 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Германія 2006
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер Ордэны За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

На клубным узроўні вядомы па выступах за «Мілан» і «Ювентус». Майстар выканання стандартных палажэнняў і далёкіх удараў, адрозніваўся тонкім бачаннем поля і дакладнасцю перадач. Ён, як правіла, гуляў на пазіцыі адцягнутага плэймейкера як за клуб, гэтак і ў матчах за нацыянальную каманду, і лічыўся адным з найлепшых ігракоў у свеце на гэтай пазіцыі[4].

Гуляючы за «Мілан», ён перамогаў у такіх спаборніцтвах, як Ліга чэмпіёнаў (2003 і 2007), еўрапейскі Суперкубак (2003 і 2007), чэмпіянат Італіі (2004 і 2011), Суперкубак Італіі (2004), чэмпіянат свету сярод клубаў (2007), а таксама Кубак Італіі ў 2003 годзе. У складзе «Ювентуса» чатыры разы запар выйграваў скудэта (2011—2015). Чэмпіён свету 2006 года.

Клубная кар’ераПравіць

У 16 гадоў у складзе клуба «Брэшыя» дэбютаваў у Серыі А, добра сябе зарэкамендаваўшы, перабраўся ў адзін з наймацнейшых клубаў Італіі — «Інтэр». Пасля першага добрага сезона праводзіў вялікую частку часу ў запасе. Ягонымі канкурэнтамі на месца ў асноўным складзе на той момант былі Раберта Баджа, Юры Джаркаеф і Альвара Рэкоба. У сезоне 1999/2000 выходзіў на поле ў складзе клуба «Рэджына», куды быў аддадзены ў арэнду «Інтэрам», паказаўшы добры футбол на наступны сезон ён зноў вярнуўся ў склад «Інтэра». Не знайшоўшы агульнай мовы з новым трэнерам каманды, за суму ў 10 мільёнаў долараў ЗША ён перайшоў у «Мілан», дзе раскрыўся цалкам яго талент.

18 мая 2011 года Андрэа Пірла абвясціў аб сыходзе з «Мілана» па заканчэнні сезона[5]. Праз шэсць дзён, 24 мая, падпісаў трохгадовы кантракт з турынскім «Ювентусам», які дзейнічае да 30 чэрвеня 2014 года.

У «Ювентусе» Пірла атрымаў новую матывацыю, і ў выніку пераўзышоў усе спадзяванні заўзятараў. Хутка замацаваўшыся ў цэнтры паўабароны, Пірла дапамог «Ювентусу» вярнуцца на вядучыя пазіцыі ў італьянскім футболе — разам з Андрэа турынцы ўпершыню пасля скандалу 2006 года сталі чэмпіёнамі Італіі. Усе чатыры сезоны, якія Пірла правёў у «Ювентусе», той станавіўся чэмпіёнам, а ў сезоне 2014/15 здолеў дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

6 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Пірла ў клуб амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Сіці»[6]. У кастрычніку 2017 года абвясціў, што па заканчэнні сезона 2017 завяршыць кар’еру[7]. 6 лістапада 2017 года згуляў свой апошні матч за «Нью-Ёрк Сіці», калі дапамог перамагчы «Каламбус Кру» (2:0), аднак нью-ёркскі клуб па суме двух матчаў саступіў 3:4 і выбыў з плэй-оф МЛС. Пасля матча Пірла пацвердзіў завяршэнне кар’еры[8].

Міжнародная кар’ераПравіць

Свой першы матч за нацыянальную зборную Італіі правёў 7 верасня 2002 года супраць зборнай Азербайджана.

Трэнерская кар’ераПравіць

У 2019 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro. 30 ліпеня 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам моладзевай каманды «Ювентуса», а ўжо праз дзевяць дзён узначаліў асноўную каманду клуба.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

  Мілан

  Ювентус

МіжнародныяПравіць

  Італія

Зноскі

СпасылкіПравіць