Андрэй Іванавіч Лявончык

беларускі футбаліст 1977 года нараджэння

Андрэй Лявончык (нар. 2 студзеня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Вядомы, перш за ўсе, па выступах за салігорскі «Шахцёр».

Футбол
Андрэй Лявончык
Поўнае імя Андрэй Іванавіч Лявончык
Нарадзіўся 2 студзеня 1977(1977-01-02)[1] (47 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1998 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 32 (12)
1999—2000 Беларусь Дынама (Мінск) 42 (9)
2000   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 1 (0)
2001—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 368 (21)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», гуляў за другую і асноўную каманду. З 2001 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў капітанам каманды.

У сезоне 2013 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[2]. У сезоне 2014, аднак, капітанства ў камандзе перайшло ад Лявончыка да Аляксандра Юрэвіча. Сам Андрэй пачаў сезон 2014, звычайна толькі выходзячы на замену, але пазней, з-за траўм асноўных ігракоў, стаў выхадзіць у стартавым складзе. Пад канец сезону зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену. 4 кастрычніка 2014 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», згуляў 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[3].

Міжнародная кар’ера правіць

У 1999 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Пасля завяршэння кар’еры правіць

У студзені 2015 года завяршыў кар’еру і перайшоў на пасаду намесніка дырэктара «Шахцёра»[4]. У маі 2018 года, пасля пераходу Юрыя Вяргейчыка на працу ў АБФФ, Лявончык стаў дырэктарам салігорскага клуба[5]. Заставаўся на пасадзе да сакавіка 2021 года[6].

Перад сезонам 2022 стаў намеснікам дырэктара дзяржынскага «Арсенала»[7].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1995 Д2 Дынама-Юні   5 0
1996 Д2 Дынама-Юні   19 5
1997 Д2 Дынама-Юні   23 0
1998 Д2 Дынама-Юні   30 7
1999 Д1 Дынама   23 7
2000 Д1 Дынама   19 2
2001 Д1 Шахцёр   26 2
2002 Д1 Шахцёр   23 1
2003 Д1 Шахцёр   30 1
2004 Д1 Шахцёр   29 3
2005 Д1 Шахцёр   25 0
2006 Д1 Шахцёр   26 1
2007 Д1 Шахцёр   21 6
2008 Д1 Шахцёр   29 1
2009 Д1 Шахцёр   25 5
2010 Д1 Шахцёр   29 0
2011 Д1 Шахцёр   25 0
2012 Д1 Шахцёр   24 0
2013 Д1 Шахцёр   28 1
2014 Д1 Шахцёр   28 0

Зноскі