Андрэй Дзмітрыевіч Кароль
Андрэ́й Дзмі́трыевіч Каро́ль (нар. 30 кастрычніка 1972, г. Гродна) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2013—2017), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2017)[3], аўтар канцэпцыі дыялагізацыі адукацыі[крыніца?], сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу[крыніца?].
Андрэй Дзмітрыевіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1972[1] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | педагогіка[2], educational management[d], educational sciences[d], дыдактыка[2], heuristic[d][2] і Dialogue education[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Андрэй Віктаравіч Хутарской[d] |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 30 кастрычніка 1972 года ў Гродне. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка».
З 1999 года выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. З 2000 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Працаваў старшым выкладчыкам, потым кіраўнік аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі. Працаваў у ГрДМУ да 2008 года.
У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», а ў 2009 годзе доктарскую дысертацыю «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу». (Масква, Расійская акадэмія адукацыі). У 2010 годзе прысвоена навуковая ступень ВАК Расіі, а ў 2018 годзе прысвоена навуковае званне «прафесар» ВАК Беларусі.
У 2012 годзе пачаў працаваць у ГрДУ імя Янкі Купалы загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта. З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года быў рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы[4].
Рэктар БДУ. Кіраванне палітычнымі рэпрэсіямі
правіць28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі кіраваў палітычна-матываванымі рэпрэсіямі супраць выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта[6]. Само кіраўніцтва БДУ паведамляла, што з 9 жніўня 2020 года па жнівень 2023 года паводле палітычных матываў у БДУ былі звольнены 50 работнікаў, двое атрымалі заўвагі, а трое — вымовы. Акрамя таго, былі адлічаныя 140 студэнтаў[6]. Паводле перапісак Караля, атрыманах групай Кіберпартызаны, вядома што сам Кароль дакладваў супрацоўнікам МУС пра палітычныя акцыі студэнтаў.[6]
З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Паўлоўскай выбарчай акругі № 26[7].
Узнагароды, званні
правіць- тры граматы Расійскай акадэміі адукацыі;
- «Медаль Сакрата»;
- ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011);
- стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2012);
- ганаровая грамата Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў (2013);
- падзяка Міністра адукацыі Беларусі (2014);
- ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2015);
- ганаровая грамата Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2015);
- падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016);
- ганаровая грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2017);
- падзяка Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2017);
- нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнiк адукацыi» (2017);
- грамата Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018).
Зноскі
- ↑ Вучоныя Беларусі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ "Прэзідэнт прызначыў новага рэктара БДУ і трох кіраўнікоў вну". TUT.BY. 28.09.2017. Архівавана з арыгінала 28 верасня 2017. Праверана 30 верасня 2017.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 29 красавіка 2020.
- ↑ Президент Республики Беларусь произвел ряд кадровых назначений
- ↑ а б в «Кіберпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку БДУ і паназіралі, як там круцяцца жорны рэпрэсій . Наша Ніва (3 чэрвеня 2024). Праверана 13 чэрвеня 2024.
- ↑ Вынікі выбараў дэпутатаў Мінгарсавета 29-га склікання падвялі на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіцьАндрэй Дзмітрыевіч Кароль у Вікіцытатніку |
- БДУ. Рэктар (бел.) . bsu.by. Праверана 13 чэрвеня 2024.