Андрэй Міхайлавіч Кулагін
Андрэ́й Міха́йлавіч Кулагін (4 чэрвеня 1921 — 9 жніўня 1980) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Андрэй Міхайлавіч Кулагін | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1980 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ВПС |
Гады службы | 1940—1955 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 чэрвеня 1921 года ў вёсцы Старое Закружжа (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі).
Скончыў 7 класаў школы. З 1936 года працаваў на аўтарамонтным заводзе імя С. М. Кірава ў Магілёве. У 1939 годзе скончыў Магілёўскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Армавірскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З ліпеня 1942 года — на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 2-м Беларускім франтах. Здзейсніў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветраныя баі, асабіста збіў 32 самалёты праціўніка і яшчэ 7 у групавых баях.
Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС, у 1954 годзе — Ваенна-паветраную акадэмію. З 1956 года палкоўнік Кулагін у запасе. Жыў у Мінску. З 1959 года — на партыйнай рабоце, з 1961 года — інструктар, загадчык сектара ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання (1947—1951).
Памёр 9 жніўня 1980 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Памяць
правіць- Помнік на магіле.
- Імя А. М. Кулагіна прысвоена Магілёўскаму аэраклубу[1] і Старазакружскай сярэдняй школе Веткаўскага раёна.
- У гонар Героя названая адна з вуліц Магілёва.
- Мемарыяльная дошка на фасадзе дома № 80 на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
- Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.
Зноскі
- ↑ Могилёвский аэроклуб им. А. М. Кулагина Архівавана 17 лістапада 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 570.
Спасылкі
правіць- Андрэй Міхайлавіч Кулагін на сайце «Героі краіны»
- Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 20 октября 1980 г. № 368 Об увековечении памяти Героя Советского Союза А. М. Кулагина(недаступная спасылка) (руск.)