Анры Бертло

французскі генерал

Анры Маціяс Бертло (фр.: Henri Mathias Berthelot; 7 снежня 1861, Фер — 28 студзеня 1931, Парыж) — французскі генерал.

Анры Бертло
фр.: Henri Berthelot
Дата нараджэння 7 снежня 1861(1861-12-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1931(1931-01-28)[3][4] (69 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў пяхота
Званне дывізіённы генерал[d]
Камандаваў 32e corps d'armée[d] і French Military Mission to Romania[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Distinguished Service Medal Knight of the Order of the Dragon of Annam Knight Grand Cross of the Order of the White Eagle ордэн Святога Георгія Ордэн Святой Ганны Воінскі медаль Ваенны крыж 1914—1918 гадоў ордэн Міхая Храбрага Knight Officer of the Order of the Crown (Romania) officier d'académie Commander of the Order of Agricultural Merit кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна рыцар-камандор ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Grand Cross of the Order of the Star of Romania ордэн Святога Станіслава вялікі афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Officer of the Order of the Crown of Italy Grand Cross of the Order of Wissam El Alaouite Tonkin Expedition commemorative medal Médaille Interalliée 1914–1918
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і капітана жандармерыі. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1883) і Акадэміі Генштаба. Служыў у Алжыры, Індакітаі, з 1907 года — у генштабе. Разам з генералам Жофрам распрацоўваў стратэгію наступальнай вайны, якая ўлічвала памылкі 1870-1871 гадоў. Распрацоўкі, пад назвай «План XVII», ужываліся летам 1914 года, аднак няўдала, у т.л. праз уласныя недахопы стратэгіі.

У 1913 годзе ўзведзены ў брыгадныя генералы і служыў ад’ютантам генерала дэ Кастэльно ў ваенным міністэрстве[5].

У пачатку Першай сусветнай вайны — начальнік штаба галоўнакамандуючага Жофра. Камандаваў 53-й дывізіяй і XXXII корпусам («група Бертло») пад Вердэнам.

У верасні 1916 года накіраваны на чале ваеннай місіі ў Румынію (Місія Бертло). У снежні 1917 года адправіў у Кіеў місію на чале з брыгадным генералам Жоржам Табуі (раней быў пры штабе Паўднёва-Заходняга фронту).

Пасля выхаду Румыніі з вайны вярнуўся ў Францыю. Некаторы час працаваў з прыбывалымі амерыканскімі войскамі, а з 5 ліпеня па 7 кастрычніка 1918 года камандаваў 5-й арміяй ў Шампані.

Пасля паспяховага наступлення пад Фесалонікамі, якое прымусіла Балгарыю выйсці з вайны (за дзень да яе заканчэння на Заходнім фронце), Румынія 10 лістапада 1918 года зноў далучылася да краін Антанты. Бертло зноў адпраўлены ў Румынію. У Бухарэсце вёў перамовы з генералам Шчарбачовым пра меркаваную дапамогу Беламу руху з боку Францыі.

З лістапада 1918 па май 1919 гадоў Бертло — камандуючы Дунайскай арміяй, адзін з кіраўнікоў румынскай інтэрвенцыі ў Венгрыю. Па пачатак сакавіка 1919 года — галоўнакамандуючы войскамі саюзнікаў на Балканах і Поўдні Расіі.

У 1919—1922 гадах — ваенны губернатар Меца, у 1922—1926 — ваенны губернатар Страсбурга. Як член Вышэйшага ваеннага савета ў 1920—1926 гадах, быў сярод тых хто прыняў рашэнне пра будаўніцтва лініі Мажыно. Памёр у 1931 годзе.

Імем Бертло ў Румыніі названа вёска і вуліца ў Бухарэсце.

Узнагароды правіць

 
Генерал Бертло — камуна ў Румыніі.
  • Ордэн Ганаровага легіёна, кавалер Вялікага Крыжа[5]
  • Вайсковы медаль
  • Ваенны крыж 1914—1918
  • Медаль Перамогі
  • Памятны медаль Танкінскай экспедыцыі
  • Памятны французскі медаль Вялікай вайны
  • Медаль «За выдатныя заслугі» (ЗША)
  • Ордэн Святых Маўрыкія і Лазара, rамандор (Італія)
  • Ордэн Кароны Італіі, афіцэр
  • Ордэн Алаўіцкага стальца, кавалер вялікай стужкі
  • Ганаровы грамадзянін Румыніі

Зноскі

  1. Henri Mathias Berthelot // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bischoff G., Foessel G., Baechler C. BERTHELOT Henri, Mathias // Nouveau dictionnaire de biographie alsacienne / Fédération des sociétés d'histoire et d'archéologie d'Alsace — 1982. — 4434 с. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 26 снежня 2019.
  4. а б пасведчанне аб смерці — С. 30.
  5. а б Enzyklopädie Erster Weltkrieg Seite 378

Літаратура правіць

  • Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ; Астрель, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-17-019670-9. — ISBN 5-271-06895-1.
  • Glenn E. Torrey. Henri Mathias Berthelot: Soldier of France, Defender of Romania. — Center for Romanian Studies, Portland OR, 2001. — ISBN 978-973-9432-15-3.
  • Spencer C. Tucker. World War I: Encyclopedia, [a Political, Social, and Military History]. Bd. 1. — 2005.
  • Gerhard Hirschfeld, Gerd Krumeich, Irina Renz. Enzyklopädie Erster Weltkrieg. — Paderborn, 2009. — ISBN 978-3-506-76578-9.