Антацэрас

род імхоў

Антацэрас (Anthoceros) — род антацэротавых імхоў.

Антацэрас

Anthoceros agrestis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthoceros


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15652
NCBI  3233
EOL  51539
IPNI  ???
FW  319858

Апісанне правіць

Слаявіна цёмна-зялёная, разеткападобная, дыяметрам 2—5 см, шчыльна прылягае да субстрату, з рассечанымі лопасцепадобнымі вырастамі, унізе з слізевымі поласцямі, якія пазней запаўняюцца калоніямі водарасцей з роду насток. Прымацоўваецца да субстрату аднаклетачнымі рызоідамі. Спарагон цыліндрычны, з калонкай і стэрыльнымі ніткамі (элатэрамі), якія служаць для разрыхлення спораў, прамастойны, даўжынёю 1—10 см, зялёны, потым бурэе і раскрываецца на 2 створкі. Споры тэтраэдрычныя, цёмныя, з шчытападобнымі вырастамі. Спараносіць летам і ўвосень.

Пашырэнне правіць

Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках, некаторыя ва ўмераных шыротах. На Беларусі на аблогах, каля дарог, па канавах, берагах рэк трапляецца антацэрас кропкавы (Anthoceros punctatus).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Антоцерос: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)