Архірэйская Слабодка

(Пасля перасылкі з Антонава (Мінск))

Архірэ́йская Слабо́дка, Анто́нава — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на зямлі Архірэйскага двара.

План мясцовасці, 1863 г.

На паўднёвым захадзе ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночным захадзе — Кашары, на поўначы — Стромкі Бераг, на паўночным усходзе — Доўгі Брод[1][2].

Гісторыя правіць

 
Архірэйская Слабодка, план мясцовасці. Другая палова XIX ст.

Зямля належала мінскім архірэям, адсюль назва.

У спісах вуліц Мінска 2-й паловы XIX ст. згадваюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Слепня». У раёне вёскі Архірэйская Слабада месцілася Архірэйская Пустыня, дачы мінскі архірэяў[3].

У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская Слабодка (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцы[1][4][5].

У 1923 годзе савецкія ўлады пераназвалі Архірэйскую Слабодку ў Пуліхаву Слабодку[6].

Старыя адрасы правіць

  • Архірэйская Слабодка, 4. Епархіяльны свечачны завод. Адкрыты ў 1893 годзе. Займаў аднапавярховую камяніцу. Выпускаў свечкі з белага і жоўтага воску. Шостую частку сыравіны складалі агаркі. Прадпрыемства размяшчалася ў раёне цяперашняй вуліцы Пуліхава.[7]

Сучаснасць правіць

 
Архірэйская Слабодка ў наш час. Вуліца Пуліхава на рагу са Слясарнай, 2013 г.

Пра існаванне прадмесця нагадвае Антонаўскі парк (назва нададзена ў 2006 годзе[8]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога з горада да фальварка архіепіскапа Антонія Зубко[9].

Зноскі

  1. а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 550—551
  3. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  4. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  5. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. Памяць. Мінск 2002, с. 669.
  7. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 257
  8. Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва №274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцам, скверам і мікрараёнам г. Мінска(недаступная спасылка)
  9. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 226

Літаратура правіць

Спасылкі правіць