Антонаўскі парк — парк на мяжы Партызанскага і Ленінскага раёна Мінска, частка Сляпянскай водна-паркавай сістэмы[1]. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Судмаліса, Планёрнай, Партызанскім праспектам і завулкам Клумава[2].

Антонаўскі парк
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснавання1928 
Размяшчэнне
53°53′19″ пн. ш. 27°36′00″ у. д.HGЯO
РаёнПартызанскі раён, Ленінскі раён
Гістарычны раёнАнтонаўка 
МетроПралетарская (850 м) 
Антонаўскі парк (Мінск)
Антонаўскі парк
Антонаўскі парк
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Антонаўскі парк

З сярэдзіны ХІХ стагоддзя на месцы паўночнай часткі парка існаваў фальварак Антонаўка, які належаў мінскаму архірэю Антонію Зубко.

У 1928 годзе побач з Антонаўкай быў урачыста адкрыты Антонаўскі парк. Большая яго частка пасля вайны адышла пад забудову[3].

Парк быў добраўпарадкаваны ў другой палове 1970-х гадоў пасля стварэння Сляпянскай воднай сістэмы ў рэчышчы невялікай рэчкі Сляпянкі[4].

9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў парку была афіцыйна прысвоена назва «Антонаўскі парк»[2].

 
Тэрапеўтычны парк

Па ініцыятыве Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў маі 2018 года створаны тэрапеўтычны парк для пажылых і людзей з інваліднасцю. За сродкі мецэната былі пастаўлены лаўкі, кветнікі і сталы, вялікія шахматы. Над азеляненнем працавалі разам са спецыялістамі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, якія падабралі расліны пад мясцовы клімат, у тым ліку духмяныя расліны, кветкі рознай гамы і тэкстуры, якія прывабліваюць птушак і матылёў. Кветнікі зрабілі высокімі, каб пажылым наведвальнікам не нагінацца і паберагчы спіну. У тэрапеўтычным парку праводзяць аздараўленчыя праграмы: навучанне скандынаўскай хадзе, танцам і практыкаванням на баланс для прафілактыкі падзенняў[5].

Зноскі