Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — недзяржаўнае добраахвотнае грамадскае таварыства, якое аказвае дапамогу ахвярам узброеных канфліктаў і катастроф, адзінокім, інвалідам і састарэлым, удзельнічае ў арганізацыі дапамогі насельніцтву ў экстрэмальных сітуацыях, у т.л. ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа | |
---|---|
БТЧК | |
![]() | |
![]() Уваход у БТЧК (2019 г.) | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | Мінск, вул. К.Маркса, д. 35 |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Тып арганізацыі | Дабрачыннае |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 6 чэрвеня 1921 |
Член у | |
www.redcross.by | |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пастановай ад 6 чэрвеня 1921 года Савет народных камісараў Беларускай ССР заснаваў «Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі», але яго не прызнаў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК). 18 мая 1923 года прадстаўнікі Чырвонага Крыжа Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі і Чырвонага Паўмесяца Азербайджана заключылі дамову пра стварэнне Саюза Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (СТЧК і ЧП) СССР. Асноўныя намаганні засяроджваліся на санітарна-абароннай і санітарна-аздараўленчай працы.
Да Рэвалюцыi ў Мінску таксама дзейнічаў аддзел Таварыства Чырвонага Крыжа. Пры ім існавалі Курсы сясцёр міласэрнасці.
Выпуск Курсаў сясцёр міласэрнасці Мінскага аддзела Таварыства Чырвонага Крыжа. 18 красавіка 1904 года.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).