Антоніа Таяні (італ.: Antonio Tajani; 4 лістапада 1953, Рым, Італія) — італьянскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па транспарце ў 2008—2010 і па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва з 9 лютага 2010 года па 31 кастрычніка 2014 года. Таксама з’яўляўся адным з віцэ-старшыняў Еўракамісіі.

Антоніа Таяні
італ.: Antonio Tajani
Сцяг Старшыня Еўрапейскага парламента
17 студзеня 2017 — 3 ліпеня 2019
Папярэднік Марцін Шульц
Пераемнік Давід Сасолі
Сцяг4-ы Еўрапейскі камісар прамысловасці і прадпрымальніцтва
9 лютага 2010 — 31 кастрычніка 2014
Кіраўнік урада Жазэ Мануэл Барозу
Папярэднік Гюнтэр Ферхойген
Пераемнік Фердзінанда Нэлі Ферочы
Сцяг15-ы Еўрапейскі камісар па транспарце
9 мая 2008 — 9 лютага 2010
Кіраўнік урада Жазэ Мануэл Барозу
Папярэднік Жак Баро
Пераемнік Сійм Калас
Нараджэнне 4 лістапада 1953
Рым, Італія
Дзеці 2
Веравызнанне Хрысціянства (каталіцтва)
Партыя Італьянская дэмакратычная партыя манархічнага адзінства (да 1972)
Народ свабоды (2009-2013)
Наперад, Італія (1994-2009; з 2013)
Адукацыя Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца
Прафесія журналіст
Дзейнасць палітык, юрыст, журналіст
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Civil Merit Order of Civil Merit ордэн «За верную службу» афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна ордэн Узыходзячага сонца ордэн князя Яраслава Мудрага ордэн Заслуг Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Order of Bernardo O'Higgins
Princess of Asturias Awards
Сайт antoniotajani.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старшыня Еўрапарламента з 17 студзеня 2017 года[1].

Біяграфія правіць

Скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Ла Сапіенца ў Рыме, працаваў у друку і на радыё.

У маладосці з’яўляўся намеснікам старшыні Маладзёжнага манархічнага фронту — маладзёжнай арганізацыі Італьянскага манархічнага саюза (Unione monarchica italiana), служыў афіцэрам СПА (на радары ў Сан-Джавані-Цеаціна[2]). Пазней быў журналістам — у Il Settimanale[it] і il Giornale[it], а таксама вядучым на Giornale Radio Rai[it][3] і спецыяльным карэспандэнтам у некалькіх краінах, уключаючы Ліван, Савецкі Саюз і Самалі[4].

Разам з Чэзарэ Прэвіцы, Джуліана Урбані[it], Антоніа Марціна і Марчэла Дэль’Утры 29 чэрвеня 1993 года ўдзельнічаў у сходзе юрыстаў і іншых асоб, якія звязаны з інтарэсамі кампаніі Сільвіа Берлусконі Fininvest, якое паклала пачатак групе «Наперад, Італія! Асацыяцыя за добры ўрад» (Forza Italia! Associazione per il buon governo), якая вырасла ў партыю «Наперад, Італія»[5].

У 1994 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента; быў старшынёй фракцыі партыі «Наперад, Італія» у ЕП, а таксама ўдзельнікам шматлікіх камісій і дэлегацый. У маі 2008 года змяніў Франка Фраціні на месцы прадстаўніка Італіі ў Еўракамісіі ў сувязі з яго пераходам на пасаду міністра замежных спраў Італіі. За яго прызначэнне на пасаду камісара па транспарце выказаліся 507 дэпутатаў Еўрапарламента, супраць — 53. 9 лютага 2010 года ў абноўленым складзе Еўракамісіі атрымаў партфель камісара па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва, а таксама застаўся на пасадзе віцэ-старшыні камісіі. Вярнуўся да дэпутацкай працы ў Еўрапарламенце ў 2014 годзе, калі заняў пасаду віцэ-прэзідэнта. Таксама з 2014 года — член Выканаўчага камітэта адроджанай партыі «Наперад, Італія».

Быў вылучаны фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі на пасаду старшыні Еўрапейскага парламента і 17 студзеня 2017 года абраны ў чацвёртым туры галасавання.

Акрамя італьянскай, валодае англійскай, іспанскай і французскай мовамі.

Зноскі

  1. Antonio Tajani elected new President of the European Parliament (англ.)
  2. Tajani, chi è il nuovo presidente del Parlamento europeo (італ.). RAI (17 студзеня 2017). Праверана 18 студзеня 2017.
  3. Antonio Tajani (італ.). Argomenti. il Sole 24 Ore (28 ліпеня 2016). Праверана 18 студзеня 2017.
  4. Carlo Tecce. Tajani presidente del Parlamento europeo: l’ex portavoce di Berlusconi eletto dopo il “signor Schulz” (італ.). RAI (14 студзеня 2017). Праверана 18 студзеня 2017.
  5. Sergio Apruzzese. I cattolici e il consenso politico dopo la fine della Democrazia cristiana (італ.). Cristiani d'Italia. Treccani (2 красавіка 2011). Праверана 23 чэрвеня 2016.