Антоній Алаіз Міштольд

Антоній Алаіз Міштольд (літ.: Antanas Aloyzas Mištautas, лац.: Antonius Aloyzius Misztołt, польск.: Antoni Alojzy Misztołd; 28 мая 1685, Навагрудскі павет — 25 лістапада 1740, Віцебск[4]) — святар, педагог.

Антоній Алаіз Міштольд
літ.: Antanas Aloyzas Mištautas
лац.: Antonius Aloyzius Misztołt
польск.: Antoni Alojzy Misztołd
Дата нараджэння 28 мая 1685(1685-05-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1740(1740-11-25)[1][2] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, каталіцкі тэолаг, каталіцкі святар, філосаф, геральдыст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера этыка[3], метафізіка[3], схаластыка[3] і геральдыка[3]
Месца працы
Альма-матар

Уступіў у Таварыства Ісуса у Вільні. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Віленскай акадэміі, а пасля выкладаў там метафізіку і этыку[4]. Рэктар езуіцкіх калегіумаў у Навагрудку (1726—1731)[5], Полацку (1731—1735)[5], Нясвіжы (1735—1738)[5], і суперыёр Віцебскага езуіцкага калегіума (1738—1740) (дата сканчэння паўнамоцтваў суперыёра, якая падаецца Я. Гіжыцкім і Л. Гжэбнем — 1741 год[6][5], напэўна, памылковая, бо пад канец 1740 года А. А. Міштольд ужо памёр.).

Апублікаваў прысвечаную Яну Фрыдэрыку Сапегу[7] панегірычную гісторыю роду Сапег (Historia illustrissimae domus Sapiehanae. Ab origine et antiquitate sua genealogico syllabo per gloriosos heroum ejusdem ac connexarum familiarum progressus in praesens saeculum deducta, Вільня, 1724)[8].

Зноскі

  1. а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/antoni-alojzy-miszolt-h-lubicz
  2. а б Antoni Alojzy Misztołt h. Lubicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б http://www.lietuvosmenas.lt/authors/270
  5. а б в г Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  6. Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 184.
  7. Stankiewicz, A. «…Kleynoty których my przez żelazne nabywamy groty». Kreacja zasług i pochodzenia Marcjana Aleksandra Ogińskiego w świetle grafik z druków ulotnych / A. Stankiewicz // Studia nad staropolską sztuką wojenną / red. Z. Hundert, K. Żojdź, J. Sowa. — Oświęcim, 2015. — T. IV. — s. 157.
  8. Нікалаеў, М. В. Бібліятэкі Сапегаў.

Літаратура правіць