Антоній Бышкоўскі

Антоній Бышкоўскі (польск.: Antoni Byszkowski, лац.: Antonius Byszkowski; 16 чэрвеня 1743[1]6 лютага 1809, Орша[2]) – езуіцкі святар і педагог.

Антоній Бышкоўскі
польск.: Antoni Byszkowski
лац.: Antonius Byszkowski
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1743(1743-06-16)
Дата смерці 6 лютага 1809(1809-02-06) (65 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1760 г[1]. Выкладаў у Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1774–1775), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776–1777)[3]. У 1782–1803 гг. быў звязаны з Аршанскім езуіцкім калегіумам, у тым ліку працаваў на падпарадкаванай калегіуму місіянерскай пляцоўцы ў маёнтку Пагост (Дзісенскі павет)[4]. 15 жніўня 1783 г. даў манаскія абяцанні. У 1803–1807 гг. – у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. У 1807 г. вярнуўся ў Оршу. Яго апошняя пасада – інструктар ІІІ прабацыі (1808–1809)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.