Антоніс Самара́с (грэч.: Αντώνης Σαμαράς; 23 мая 1951 года) — грэчаскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2012 па 2015 гады. Член партыі Новая дэмакратыя, яе кіраўнік з 2009 па 2015 гады.

Антоніс Самарас
грэч.: Αντώνης Σαμαράς
Антоніс Самарас
сцяг
183-ы Прэм'ер-міністр Грэцыі
20 чэрвеня 2012 — 26 студзеня 2015
Папярэднік Панаётыс Пікраменас
Пераемнік Алексіс Цыпрас
сцяг
Міністр культуры Грэцыі
8 студзеня 2009 — 7 кастрычніка 2009
Папярэднік Міхаліс Ліяпіс
Пераемнік Паўлас Геруланас
сцяг
Міністр замежных спраў Грэцыі
23 лістапада 1989 — 16 лютага 1990
Папярэднік Ёргас Папульяс
Пераемнік Ёргас Папульяс
11 красавіка 1990 — 14 красавіка 1992
Папярэднік Ёргас Папульяс
Пераемнік Канстантынас Міцатакіс
сцяг
Міністр фінансаў Грэцыі
2 ліпеня 1989 — 12 кастрычніка 1989
Папярэднік Дымітрыс Цаволас
Пераемнік Ёргас Агапітас
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Веравызнанне Грэчаскае праваслаўе
Нараджэнне 23 мая 1951(1951-05-23) (69 гадоў)
Дынастыя Benaki family[d]
Бацька Konstantinos Samaras[d]
Маці Lena Zannas[d]
 
Сайт antonis-samaras.gr
 
Аўтограф A-k-samaras-signature-20180130.svg

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Афінах у 1951 годзе, у сям’і лекара. Яго дзядзька Ёргас Самарас быў дэпутатам парламента ў 1950-х і 1960-х гадах. Самарас у юнацтве займаўся тэнісам, і нават ва ўзросце 17 гадоў перамог у чэмпіянат Грэцыі сярод падлеткаў[1]. Навучаўся ў Афінскім каледжы, які быў заснаваны яго прадзедам паводле мацярынскай лініі. У 1974 годзе скончыў Амхерсцкі каледж у амерыканскім штаце Масачусетс па спецыяльнасці эканоміка, а затым навучаўся ў Гарвардскім універсітэце.

У 1989 годзе стаў міністрам фінансаў, пасля чаго стаў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Новай дэмакратыі прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса. На гэтйа пасадзе ўдзельнічаў у дыпламатычным канфлікце з Македоніяй паводле назову краіны. На нарадзе грэчаскіх палітычных лідараў пры прэзідэнце 13 красавіка 1992 года Самарас прадставіў уласныя ўмовы для вырашэння крызісу, якія былі адхілены прэзідэнтам Канстантынасам Караманлісам і прэм’ер-міністрам Канстантынасам Міцатакісам. Пасля гэтага Самарас быў звольнены з пасады міністра[2].

Пасля звальнення заснаваў уласную партыю Палітычная вясна, якая займала больш правыя пазіцыі ў параўнанні з Новай дэмакратыяй. на выбарах у парламент у 1993 годзе наваствораная партыя атрымала 4,9 % галасоў, што дазволіла заняць дзесяць дэпутацкім крэслаў у парламенце. На выбарах у Еўрапарламент 1994 года партыя атрымала 8,7 %. У 2000 годзе партыя не вылучалася на выбарах, а ў 2004 годзе партыя была ліквідавана, бо Самарас вярнуўся ў Новую дэмакратыю. 30 лістапада 2009 года Самарас ачоліў партыю.

Пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў, 20 чэрвеня 2012 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Грэцыі[3].

Зноскі

СпасылкіПравіць