Антон Іванавіч Абрамовіч
Антон Іванавіч Абрамовіч (каля 1811, Віцебскі павет — пасля 1854) — беларускі кампазітар[1].
Антон Іванавіч Абрамовіч | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | каля 1811 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1854 |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | народная песня[d] |
БіяграфіяПравіць
Музыцы навучаўся ў бацькі. Пасля 1832 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст-выканаўца і педагог (склаў школу ігры на фартэпіяна). Абрамовічу належаць першыя спробы стварэння нацыянальна-характэрных твораў, у аснове якіх мелодыі беларускіх народных песень і танцаў. Сярод іх: праграмная 8 частковая паэма «Беларускае вяселле», п'есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фартэпіяна, песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я. Баршчэўскага[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Яны праславілі наш край / Падр. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 81.
- Каханоўскі, Г. А., Малаш, Л. А., Цвірка, К. А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. — Мн., 1989.
- Кісялёў, Г. Радок у энцыклапедыю // Кісялёў Г. Героі і музы. — Мн., 1982.
- Мальдзіс А. І. Падарожжа ў XIX ст. — Мн., 1969.
- т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.